Калі далматынец укусіў за галаву дзіця, побач былі маці і бабуля. 21.by

Калі далматынец укусіў за галаву дзіця, побач былі маці і бабуля

21.02.2018 10:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Наваполацку, дзе раніцай 19 лютага хатні сабака ўкусіў за галаву 8-месячнае дзіця. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, маладая маці з дзіцём прыйшла ў госці да бабулі. У нейкі момант усе яны былі ў кухні, дзіця поўзала на падлозе. Далматынец раптоўна ўкусіў яго за галаву.

Першую дапамогу дзіцяці аказалі ў наваполацкай бальніцы, адкуль яго тэрмінова завезлі ў Віцебск у абласную клінічную бальніцу. Там у аддзяленні нейрахірургіі зрабілі аперацыю. Адзначаецца, што цяпер жыццю дзіцяці пагрозы няма.

Следчы камітэт праводзіць праверку. Ужо вядома, што на момант здарэння маці і бабуля былі цвярозыя, сабака мае ветэрынарны пашпарт, ён прышчэплены.

Раней паведамлялася, што ў дзіцяці былі пашкоджаныя косткі чэрапа і рэчыва галаўнога мозгу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Наваполацку, дзе раніцай 19 лютага хатні сабака ўкусіў за галаву 8-месячнае дзіця. Як паведаміла БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика