Беларус ехаў праз мяжу з прадметам, падобным да гранаты
26.02.2018 21:24
—
Разное
|
![]() Фота: gpk.gov.by Нечаканая знаходка трапілася мазырскім памежнікам зранку 25 лютага ў пункце пропуску "Аляксандраўка". На выездзе ва Украіну ў аўтамабілі "Peugeot", якім кіраваў грамадзянін Беларусі, у пальчатачным аддзяленні знайшлі прадмет, знешне падобны да гранаты, паведамляе . Памежнікі адразу спынілі пропуск праз мяжу, ачапілі тэрыторыю аб'екта. Пра інцыдэнт былі паінфармаваныя супрацоўнікі падраздзялення па надзвычайных сітуацыях, органаў унутраных спраў, прадстаўнікі іншых структураў, а таксама калегі з Жытомірскага памежнага атрада. Па выніках выбухатэхнічнай экспертызы спецыялісты зрабілі выснову, што знойдзены прадмет з'яўляецца сігнальным боепрыпасам. На мужчыну пачалі праверку ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса і Крымінальнага кодэкса за перавозку боепрыпасаў праз мяжу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by Нечаканая знаходка трапілася мазырскім памежнікам зранку 25 лютага ў пункце пропуску "Аляксандраўка". На выездзе ва Украіну ў аўтамабілі "Peugeot", якім... |
|