Пасля пажару ў Гомелі шпіталізавалі жанчыну з дачкой
05.03.2018 11:14
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by Уначы 4 сакавіка, у 23.56, гомельскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар: гарэла кватэра ў доме 4 па вуліцы Алмазнай, паведамляе На месцы выкліку супрацоўнікі МНС пабачылі дым, які ішоў з акна на чацвёртым паверсе дзесяціпавярховага панэльнага дома. На лесвічнай клетцы знаходзіліся 22-гадовая гаспадыня кватэры з трохгадовай дачкой. Ратавальнікі перадалі жанчыну з дзіцем брыгадзе хуткай меддапамогі. Іх шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі, у кватэры закураныя сцены. Спецыялісты высвятляюць прычыны пажару. Мяркуецца, што прычынай магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Уначы 4 сакавіка, у 23.56, гомельскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар: гарэла кватэра ў доме 4 па вуліцы Алмазнай, паведамляе прэс-служба МНС. На месцы...
|
|