У Нясвіжы падтапіла радавую пахавальню Радзівілаў. 21.by

У Нясвіжы падтапіла радавую пахавальню Радзівілаў

11.03.2018 16:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з сайта niasvizh-kasciol.by

У Нясвіжы падтапіла радавую пахавальню князёў Радзівілаў. Пра гэта TUT.by паведамляе са спасылкай на парафіянаў касцёла Божага цела, у якім і знаходзіцца крыпта. Інфармацыю пацвердзіў і пробашч храма ксёндз Пётр Шарко.

У пахавальні знаходзіцца болей за 70 саркафагаў з парэшткамі чальцоў княскай сям’і. Некалькі гадоў таму іх узнялі з зямлі на дубовыя памосты, таму самі труны не ў вадзе і ім нічога не пагражае. Але сцены набрыньваюць вільгаццю і гэта кепска ўплывае на сам будынак.

За некалькі гадзінаў вада падымаецца на некалькі сантыметраў. Спачатку служыцелі касцёла разам з парафіянамі выносілі яе вёдрамі, потым супрацоўнікі аддзела культуры мясцовага райвыканкама прынеслі ім шланг і насос. Ваду адпампоўваюць кожныя тры гадзіны.

Пробашч храма мяркуе, што затапленне адбылося праз праблемы з сістэмай водаадвядзення. У панядзелак у касцёл павінны прыехаць рэстаўратары для высвятлення прычынаў і пошуку рашэння праблемы.

Касцёл Божага цела ў Нясвіжы ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Цяпер храм у працэсе рэстаўрацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з сайта niasvizh-kasciol.by У Нясвіжы падтапіла радавую пахавальню князёў Радзівілаў. Пра гэта TUT.by паведамляе са спасылкай на парафіянаў касцёла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика