Майстра з віцебскага тату-салона знайшлі мёртвым
12.03.2018 19:57
—
Разное
|
Аляксандр Раманенка. Фота з сацсетак 11 сакавіка ў полі каля вёскі Вялікія Лётцы Віцебскага раёна знайшлі труп мастака-мадэльера 33-гадовага дызайнера Аляксандра Раманенкі, паведамляе З месца здарэння праваахоўнікі забралі заплечнік з дакументамі і асабістымі рэчамі загінулага. Труп накіраваны ў морг. Як паведамляецца, Аляксандр Раманенка працаваў майстрам у тату-салоне ў Віцебску. 27 студзеня мужчына выехаў з Віцебска ў Шуміліна на дызель-цягніку, але дадому не з'явіўся. Падчас апошняй тэлефоннай размовы Раманенкі са сваякамі сувязь рэзка абарвалася, пасля чаго яго тэлефон стаў недаступны. Праз некалькі дзён яго абвясцілі ў вышук як зніклага без вестак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Раманенка. Фота з сацсетак 11 сакавіка ў полі каля вёскі Вялікія Лётцы Віцебскага раёна знайшлі труп мастака-мадэльера 33-гадовага дызайнера Аляксандра...
|
|