Віцяблянін пагражаў падарваць дом у цэнтры горада, каб вярнуць каханую
19.03.2018 12:01
—
Разное
|
![]() Фота: pixabay.com Жыхар Віцебска пагражаў падарваць дом у цэнтры горада. Пра гэта ў міліцыю паведаміла яго знаёмая, распавядае Жанчына затэлефанавала ў міліцыю каля 12-й гадзіны 18 сакавіка і заявіла, што мужчына, з якім яна нядаўна рассталася, пагражае падарваць траціл у пад'ездзе яе дома па Маскоўскім праспекце. На месца здарэння адразу выехала сапёрна-піратэхнічная група. Аднак пры абследаванні пад'езда і прылеглай тэрыторыі спецыялісты не знайшлі ніякіх выбуховых рэчываў або прылад. Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася. Падчас далейшых разбіральніцтваў высветлілася, што напярэдадні ўвечары пара была ў гасцях, дзе не абышлося без спіртнога. Вечар скончыўся, аднак, сваркай і расстаннем. Віцяблянка вярнулася дадому адна, але на наступную раніцу мужчына пачаў ёй бясконца тэлефанаваць з прапановай памірыцца. Жанчына не пагаджалася. Тады пакрыўджаны мужчына прыгразіў, што падарве яе кватэру і пад'езд, калі сяброўка не перадумае. Калі праваахоўнікі знайшлі "мінёра", ён быў моцна п'яны — 3 праміле алкаголю ў крыві. У ягонай сяброўкі, дарэчы, выявілі 2,9 праміле алкаголю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Жыхар Віцебска пагражаў падарваць дом у цэнтры горада. Пра гэта ў міліцыю паведаміла яго знаёмая, распавядае сайт УУС Віцебскага аблвыканкама....
|
|