Уначы хлопец абакраў дом, а пасля падпаліў яго разам з гаспадарамі. 21.by

Уначы хлопец абакраў дом, а пасля падпаліў яго разам з гаспадарамі

19.03.2018 21:07 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Бярозаўцы ў Лідскім раёне ўначы хлопец абакраў прыватны дом, а пасля падпаліў яго разам з гаспадарамі. Здарэнне адбылося ўначы 18 сакавіка. Гаспадары дома заўважылі ўзгаранне ў кухні і самастойна яго патушылі. Яны не знайшлі мабільнага тэлефона і грошай (1100 долараў і 160 рублёў) і звярнуліся ў міліцыю.

Праваахоўнікі высветлілі, што крадзеж і наўмысны падпал здзейсніў 19-гадовы хлопец, сваяк пацярпелых, які раней меў праблемы з законам, а цяпер нідзе не працуе. Ён затрыманы. У адносінах маладога чалавека распачалі крымінальную справу па некалькіх артыкулах, у тым ліку “замах на забойства двух асоб, здзейснены агульнанебяспечным спосабам, з асаблівай жорсткасцю і з мэтай схаваць іншае злачынства”. Высветлілася, што сваяк патрапіў у дом праз незачыненыя дзверы. Усё скрадзенае знайшлі, інфармуе прэс-служба УСК па Гродзенскай вобласці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Бярозаўцы ў Лідскім раёне ўначы хлопец абакраў прыватны дом, а пасля падпаліў яго разам з гаспадарамі. Здарэнне адбылося ўначы 18 сакавіка. Гаспадары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика