Друкаванае слова застаецца актуальным
21.03.2018
—
Разное
|
Вось і старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Віктар Жукоўскі лічыць, што «Браслаўская звязда» застаецца карыснай і неабходнай крыніцай інфармацыі, якая расказвае пра раённыя падзеі. — Добра памятаю з дзяцінства, — кажа Віктар, — як мае бацькі пасля работы заўсёды чыталі газету і абмяркоўвалі навіны. У школьныя гады сам звяртаўся да выдання, калі рыхтаваўся да палітінфармацыйных гадзін. Некаторыя выразкі з газеты ўклейваў у сшытак. Падчас вучобы ў акадэміі, адзначае В. Жукоўскі, з задавальненнем праглядаў сайт «Браслаўскай звязды». Гэта дазваляла падтрымліваць сувязь з радзімай, даведвацца пра цікавыя падзеі, што адбываліся на Браслаўшчыне. — Ужо паўтара года, як працую ў Следчым камітэце, і раёнка стала абавязковай газетай. З прафесійным інтарэсам чытаю артыкулы сваіх калег і супрацоўнікаў іншых праваахоўных службаў. Звяртаю ўвагу на матэрыялы пра маладых спецыялістаў, якія працуюць на карысць нашага раёна. Часам здзіўляюся, колькі таленавітых і цікавых людзей жыве на Браслаўшчыне. Ахоплівае радасць, калі на старонках газеты расказваецца пра добраўпарадкаванне, новыя аб’екты, што з’яўляюцца ў горадзе. Абавязкова праглядаю анонсы мерапрыемстваў, віншаванні, не абыходжу ўвагай і рэкламу. Мне падабаецца разнастайнасць тэматыкі матэрыялаў і поглядаў журналістаў раёнкі. Напрыканцы сустрэчы Віктар Жукоўскі пажадаў калектыву рэдакцыі знаходзіць разнастайныя злабадзённыя тэмы, каб газета далей заставалася цікавай і шматпланавай. ■ Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сучасная інфармацыйная прастора здзіўляе сваёй разнастайнасцю і шматграннасцю. Тым не менш, карыстаючыся новымі тэхналогіямі, моладзь з цікавасцю гартае і...
|
|