Лукашэнка правёў сустрэчу з творчай моладдзю. 21.by

Лукашэнка правёў сустрэчу з творчай моладдзю

23.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Лукашенко высоко оценил достижения творческой молодежи Президент Беларуси Александр Лукашенко высоко оценил достижения творческой молодежи, с которыми ознакомился 20 марта на выставке-презентации в Белорусском государственном молодежном театре. На снимке: 7-9Александр Лукашенко на выставке-презентации достижений творческой молодежи. 10. творческая молодежь. Фото Максима Гучека, БЕЛТА.

На снимке: Александр Лукашенко на выставке-презентации достижений творческой молодежи.
Фото Максима Гучека, БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры правёў сустрэчу з творчай моладдзю.

У сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прынялі ўдзел амаль 270 чалавек. У іх ліку студэнты рэспубліканскіх і рэгіянальных устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадстаўнікі вядучых творчых калектываў і маладыя творчыя работнікі. Сярод удзельнікаў мерапрыемства — лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў, удзельнікі творчых праектаў,  рэспубліканскіх  маладзёжных акцый.

На сустрэчу з Кіраўніком дзяржавы таксама запрошаны педагогі, якія дабіліся выдатных вынікаў у рабоце з моладдзю.

Лукашэнка адзначае высокую і адказную ролю прадстаўнікоў творчых прафесій у жыцці краіны

«Усё, што звязана з мастацтвам, заўсёды суб’ектыўна, а творчыя людзі чуллівыя і ранімыя. Таму часцей назіраю за вамі збоку і не спяшаюся даваць ацэнку. Але гэта не значыць, што не чакаю ад прадстаўнікоў творчых прафесій высокіх вынікаў. Ваша роля ў жыцці краіны высокая і адказная. Можа, нават больш, чым вы самі гэта ўсведамляеце», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Поспех – гэта не толькі лаўры і авацыі, але і вялікая сацыяльная адказнасць

Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з творчай моладдзю.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, ствараючы новую дзяржаву, у Беларусі стараліся захаваць лепшую культурную спадчыну эпохі, каб дзяцей выхаваць на прыгожых прыкладах сапраўднага мастацтва. «Каб, выбіраючы творчую прафесію, яны разумелі: поспех – гэта не толькі лаўры, авацыі, папулярнасць, але і вялікая сацыяльная адказнасць. А сёння менавіта ад таго, як складзецца ваш творчы лёс, залежыць будучае краіны», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка патрабуе ад дзяржструктур не заставацца ў баку ад раскруткі маладых талентаў

«Разумею, што ў мастацтве і шоу-бізнесе настаў час менеджараў і прадзюсараў, якія запальваюць зоркі. Але дзяржаўныя структуры таксама не павінны заставацца ўбаку. Міністэрствам культуры, інфармацыі і адукацыі, а таксама тэлебачанню, радыё, друкаваным выданням трэба яшчэ актыўней далучацца да пошуку і раскруткі маладых талентаў», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Асабліва важна, лічыць Прэзідэнт, пераламаць сітуацыю, звязаную з раскруткай маладых беларускіх талентаў, у Год малой радзімы.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія артысты павінны быць вядомы і за мяжой. «Гэта твар нашай краіны, нашай Радзімы, нашай Беларусі. Ён павінен быць прыгожым. А прыгожым яго можаце зрабіць толькі вы», – сказаў ён.

Трэба ўзняць статус гарадоў і вёсак, дзе нарадзіліся вядомыя дзеячы мастацтва Беларусі

«Трэба ўзнімаць нацыянальны здабытак, успамінаць тыя вялікія імёны. Галоўнае – успомніць аб сваім здабытку не толькі на словах, але і на справе», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важна ўзняць статус гарадоў і вёсак, дзе нарадзіліся вядомыя беларусы, прыцягнуць туды замежных паклоннікаў высокага мастацтва, паказаць ім вытокі вялікіх твораў, якія сталі сусветнымі, і падарыць людзям свята.

Лукашэнка не выключае стварэння ў Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі

Распрацоўку дэкрэта аб лічбавай эканоміцы Прэзідэнт назваў прыкладам творчага падыходу ў сваёй рабоце. Беларусь стала першай краінай, якая рызыкнула і прыняла сур’ёзнае рашэнне па развіцці ІТ-тэхналогій, лічбавай эканомікі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праз кароткі час становіцца зразумела — трапілі ў кропку, за гэтым будучае.

Нагрузка ў школах не павінна быць роўная студэнцкай

Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на праблеме празмернай нагрузкі школьнікаў. «Не трэба перагружаць дзяцей, не трэба іх рабіць у школе студэнтамі», – сказаў ён. На думку Кіраўніка дзяржавы, у школах трэба выкладаць тое, што застанецца ў галаве пасля ўступлення ў дарослае самастойнае жыццё.

Праблемы ёсць і ў ВНУ, дзе цяпер скарачаюцца тэрміны падрыхтоўкі па шэрагу спецыяльнасцяў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, якасць вузаўскай адукацыі неабходна павышаць.

Спакойна стаўлюся да таго, што Беларусь на «Еўрабачанні» будзе прадстаўляць украінец

«Я ў гэтым ніякага страху не бачу, асабліва калі гэта рускі чалавек ці ўкраінец, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Гэта ж не забаронена? Не. За Беларусь можа выступаць украінец, рускі чалавек, і мы за кагосьці можам выступаць. Такое практыкуецца ў іншых краінах».

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што шмат гадоў таму падтрымаў ідэю прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні».

Ён лічыць, што нават калі артыст не займае прызавое месца, то гэта для яго добрая магчымасць заявіць аб сабе.

Разам з гэтым важна, каб прадстаўнік ад Беларусі, хто б гэта ні быў, не проста выступіў на «Еўрабачанні», а ўсё ж прывёз конкурс у краіну, выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць пачуццё справядлівасці ўніверсальнай якасцю паспяховага чалавека

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, каб дабіцца поспеху ў сваёй справе, неабходна пакласці ў аснову высакародную мэту. Ён успомніў, што, калі быў выбраны на прэзідэнцкую пасаду, вельмі хацеў змяніць сітуацыю, у якой знаходзілася краіна. «Мая першая прэзідэнцкая праграма заключалася ў тым, каб адвесці народ ад прорвы, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Мне хацелася змяніць жыццё і пабудаваць яго на прынцыпах справядлівасці».

«Для мяне галоўны прынцып у жыцці – гэта справядлівасць», – дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка назваў і іншыя якасці, якія трэба мець паспяховаму чалавеку. Гэта талент, які, на думку Кіраўніка дзяржавы, з’яўляецца важнейшым крытэрыем. А яшчэ гатоўнасць шмат працаваць для таго, каб рэалізаваць свае здольнасці.

БелТА

Фота БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры правёў сустрэчу з творчай моладдзю. У сустрэчы з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика