У знак падзякі за руплівасць
26.03.2018
—
Разное
|
У чарговы, ужо дваццаты, раз злёт перадавікоў сабраў лепшых прадстаўнікоў галін народнай гаспадаркі Любаншчыны, каб узнесці іх на алімп працоўнай славы.
Свята ладзілася ў раённым Цэнтры культуры. І да пачатку асноўнай дзеі ўдзельнікі маглі атрымаць асалоду ад чароўных гукаў музыкі аркестра дзіцячай школы мастацтваў, падзівіцца з экспанатаў, створаных рукамі ўмельцаў нашага краю і размешчаных у новай галерэі, пазнаёміцца з выставай, падрыхтаванай работнікамі музея народнай славы пра нашых рупліўцаў і іх дасягненні ў розныя гады, прадэгуставаць прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў. А пасля запрошаных чакалі шматлікія віншаванні, узнагароджванне, канцэртная праграма з удзелам юных і дарослых артыстаў. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Казецкі (на здымку 3) у сваім выступленні падзякаваў працаўнікам Любаншчыны за плён і руплівасць, падсумаваў вынікі, якіх дасягнулі за мінулы год нашы прадпрыемствы, арганізацыі, установы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговы, ужо дваццаты, раз злёт перадавікоў сабраў лепшых прадстаўнікоў галін народнай гаспадаркі Любаншчыны, каб узнесці іх на алімп працоўнай славы. Свята...
|
|