Не зачыняйце свае душы
26.03.2018
—
Разное
|
Хайнічанка Вера Лявонцьеўна Касабуцкая, якую многія ведаюць як былога дырэктара гарадской СШ № 2, некалі, так бы мовіць, была адным з важакоў камсамольскага руху ў раёне. У інтэрв'ю яна падзялілася самымі яркімі ўспамінамі сваёй камсамольскай маладосці. – Пры слове «камсамол» якія ў Вас узнікаюць уражанні? – Пачыналася ўсё ў канцы 60-х, калі я працавала настаўніцай біялогіі ў Навасёлкаўскай васьмігадовай школе. У той час мяне выбралі сакратаром камсамольскай ячэйкі Навасёлкаўскага аддзялення калгаса імя XXI з’езда КПСС. У 1968 годзе выклікалі ў райкам камсамола і прапанавалі ўзнача- ліць аддзел школ і вучнёўскай моладзі Хойніцкага райкама камсамола, а яшчэ праз некаторы час моладзь раёна абрала мяне другім сакратаром райкама камсамола. Калі чую слова «камсамол» – маладзею. Сур’ёзна. Яшчэ адна з самых запамінальных старонак майго жыцця – удзел у XXVIII з'ездзе КПСС у 1990 годзе, які праходзіў у Крамлі. Там я ў ліку іншых прадстаўляла абласную партыйную арганізацыю. У рабоце з’езда прынялі ўдзел 4683 дэлегаты. Я выступіла з вялікай прамовай, адстойвала каштоўнасці марксісцка-ленінскай ідэалогіі сацыялізму. Гэта быў памятны дзень. – Вера Лявонцьеўна, за што Вы ўдзячны камсамолу? – Камсамол – гэта пэўная ступень, важная вяха ў жыцці кожнага савецкага чалавека. Для мяне ён стаў першай школай умення працаваць з людзьмі, даў пуцёўку ў жыццё. І гэта не проста словы. Велізарны плюс у тым, што з малых гадоў у нас тады вельмі актыўна выхоўвалі любоў да Бацькаўшчыны, прывучалі да калектывізму. Я і да гэтага часу не адступіла ад тых жыццёвых нормаў. – Вы потым і самі так працавалі? – У сваёй рабоце асноўны ўпор мы рабілі на патрыятычнае выхаванне моладзі і школьнікаў. Памятаю, якой папулярнасцю карысталася сярод падлеткаў ваенна-спартыўная гульня «Зарніца». У час яе правядзення рабяты жылі на прыродзе (каля былога Хойніцкага кансервавага завода) ў паходных армейскіх палатках, вывучалі вайсковую справу, самі гатавалі сабе ежу на палявых кухнях, спаборнічалі ў рухомых гульнях і відах спорту. Незабыўнымі застаюцца і факельныя шэсці, прысвечаныя дню нараджэння У.І. Леніна, гадавінам Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У іх правядзенні прымала ўдзел каля 1000 чалавек, а ў вячэрні час паназіраць за гэтай калонай рухаючыхся факелаў выходзілі і старыя, і малыя. Маршрут шэсця традыцыйна пралягаў праз увесь горад – ад СШ № 3 да плошчы Леніна. І, канешне ж, камсамольцы не маглі застацца ў баку ад працоўнага саперніцтва на палях і фермах, у цэхах і на будоўлях. Самае галоўнае – вялікая любоў была паміж людзьмі. Мы былі як адна сям'я, ніякага разладу. Калі трэба было нейкае заданне выконваць – ішлі ўсе з жаданнем. Цяпер гэтага няма. Гэта і ёсць праблема. А камсамол аб'ядноўваў. – А як камсамольцы адпачывалі? – Разам з работнікамі культуры рэгулярна праводзілі вечары адпачынку і штотыднёвыя «камсамольскія чацвяргі» – танцавальныя вечары ў гарадскім парку і РДК з арыгінальнымі забаўляльнымі конкурсамі. Ад жадаючых паўдзельнічаць не было адбою. І што адметна, на гэтых вечарах не было падвыпіўшых юнакоў, не кажучы ўжо аб дзяўчатах. З’яўленне нецвярозым у грамадскім месцы лічылася ўчынкам, які абражае чалавека. – Вы і да гэтага часу падтрымліваеце зносіны з сябрамі сваёй камсамольскай маладосці? – Канешне. Для камсамольскіх работнікаў падыходзіць як нельга лепш слова «братэрства». Мы і цяпер усе блізкія, прычым не толькі па чырвоных датах календара, але і ў паўсядзённым жыцці: сустракаемся, звонім адзін аднаму. Часцей за іншых з Браніславай Антонаўнай Ляшчынскай і Аленай Паўлаўнай Кукс.
– Захоўваю. Беражліва захоўваю. Таму што гэта мая гісторыя, і мне за яе не сорамна. – Вера Лявонцьеўна, Вы як ветэран камсамола, што б хацелі пажадаць рабятам, актывістам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі? – Я, назіраючы за цяперашняй моладдзю, хачу адзначыць, што яна па-свойму цікавая, але яна страціла духоўнасць. Яе інтарэсы сталі групавацца вакол нейкага вузкага кола матэрыяльнага дабрабыту. Сама ідэя ў вачах патухла. Маё пажаданне моладзі: не зачыняйце свае душы, каб можна было ўдыхнуць у іх нешта вельмі добрае. І яшчэ хачу пажадаць паменш меркантыльнасці, таму што не ўсё ў жыцці мераецца рублём.
Алена СМУСЯНОК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета 29 кастрычніка з дня нараджэння Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі споўніцца 100 гадоў. Дата салідная. Але яна сімвалізуе свята маладосці,...
|
|