Спявай, душа! Цымбалы, грайце!
26.03.2018 11:06
—
Разное
|
>
Калі музыка ўваходзіць у жыццё чалавека, яна робіць яго больш яркім, больш дасканалым, больш цікавым. З гэтай думкай лёгка пагодзяцца вучні і выпускнікі Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў, якія зусім нядаўна ў чарговы раз бліснулі сваімі талентамі на двух абласных конкурсах. У Гарадзішчы (Баранавіцкі раён) юных аматараў спеваў сабраў I адкрыты абласны дзіцячы конкурс ансамбляў “Музычная капель”. Гэтыя вясновыя спаборніцтвы не змаглі прапусціць і таленавітыя камянецкія дзяўчаткі, з’яднаныя ў вакальны ансамбль пад кіраўніцтвам Ганны Грушэўскай. 5 выпускніц школы мастацтваў і 2 вучаніцы (Аляксандра Кавашэвіч, Ангеліна Неплах, Паліна Міхалюк, Анастасія Яноўская, Лізавета Сухарослава, Ганна Кузько, Анастасія Босак) выканалі без музычнага суправаджэння беларускую народную песню ў апрацоўцы Барыса Кажэўнікава “Рэчанька”. Выступленне так уразіла журы, што ансамблю быў уручаны не толькі Дыплом I ступені ў намінацыі “Вакальная музыка без фанаграмы” (узроставая група “D”) і сімвалічны скрыпічны ключ, але і асобны Дыплом за захаванне і развіццё традыцый беларускай народнай песеннай культуры. Акрамя таго, дзяўчаты атрымалі ў падарунак навушнікі. – Калі вучаніца выходзіць на сцэну, я заўсёды адступаю. Пакідаю яе сам-насам з канцэртмайстрам, – расказвае настаўніца. – З Таццянай Пацяйчук нам вельмі пашанцавала, яна дапамагае Аліне данесці да слухача ідэю твора. У будучыні, дарэчы, Аліна Лук’янчук плануе паступаць у Брэсцкі музычны каледж імя Шырмы. У яе ёсць талент, цудоўны педагог побач, застаецца прыкласці толькі старанне… P. S. За дапамогу ў арганізацыі паездак на конкурсы ўдзельнікі дзякуюць начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалаю Громіку, а таксама дырэктару школы мастацтваў Мікалаю Краўчынскаму – за падтрымку і ўвагу да юных талентаў. Настасся НАРЭЙКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі музыка ўваходзіць у жыццё чалавека, яна робіць яго больш яркім, больш дасканалым, больш цікавым. З гэтай думкай лёгка… |
|