Чытаем разам - чытаем услых. 21.by

Чытаем разам - чытаем услых

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У век камп’ютарных тэхналогій людзі ўсё радзей сталі звяртацца да кнігі, часопісаў, газет. Большасць інфармацыі, а асабліва моладдзю, чэрпаецца з інтэрнэт-крыніц. Аднак ёсць сярод нас і тыя, хто не ўяўляе сваё жыццё без кнігі і паходаў у бібліятэку. Вучонымі даўно даказана, каб захаваць яснасць розуму на працягу ўсяго жыцця, неабходна пастаянна развіваць мозг. А адзін з лепшых спосабаў дасягнуць гэтай мэты – рэгулярна чытаць кнігі. Дык давайце рабіць гэта разам у перадачах раённага радыё ў рубрыцы Чытаем разам – чытаем услых!

 

Сёння прадастаўляем слова вучню шостага класа СШ № 2 ім. М. П. Масонава г. Свіслачы Марку Шкулепу. Дарэчы, гэта апошні ўдзельнік конкурсу “Чытаем разам – чытаем услых” у першым квартале. Прагаласаваць за Марка і папярэдніх чытачоў, вы зможаце ў пачатку красавіка на сайце “Свіслацкай газеты”.

Чытаем разам - чытаем услых

 

На днях да нас у студыю раённага радыё завітала свіслачанка Тамара Стульгіс. Жанчына здаўна захапляецца выразным чытаннем. Радуе сваімі творчымі выступленнямі родных, а часцей – знаёмых і калег па працы. Так-так! Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, яна па-ранейшаму працуе ў Свіслацкай паліклініцы. Слухаем і апладыруем.

Чытаем разам - чытаем услых

 

Сёння мы вас знаёмім з наступным удзельнікам конкурсу, а дакладней удзельніцай – галоўным спецыялістам адзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталляй Кухарчык. Мы вельмі рады сярод юнакоў і дзяўчат Свіслаччыны бачыць дарослых чытачоў, якія таксама з задавальненнем удзельнічаюць у конкурсе.

Чытаем разам - чытаем услых

 

У микрофона учащийся шестого класса СШ №2 им. Н. П. Массонова Богдан ДОВГАЙЛО. Слушаем и поддерживаем нашего конкурсанта.

Чытаем разам - чытаем услых

 

 

У студыі раённага радыё пабываў і гімназіст Ягор ГРЫНКО. Ён чытаў верш на роднай мове. Падтрымаем канкурсанта. 

Чытаем разам - чытаем услых

 

 

Прыемна, што ў нашым конкурсе ўдзельнічаюць чытачы розных узростаў. На днях мы былі рады сустрэчы ў студыі раённага радыё з настаўніцай пачатковых класаў СШ № 2 ім. М. П. Масонава г. Свіслачы Людмілай АРЭШКА. Яна вырашыла парадаваць слухачоў вершам “Народная настаўніца”.

Чытаем разам - чытаем услых

 

 

 

Рады нашых канкурсантаў пашыраюцца. Да конкурсу далучылася СШ №2 ім. М. П. Масонава г. Свіслачы. Вашай увазе выступленне Златы ХІЛЬМОН. Яна чытае байку Кандрата Крапівы "Ганарысты парсюк".

Чытаем разам - чытаем услых

 

 

Прыемна, што сярод нашых канкурсантаў ёсць вучні адукацыйных устаноў раёна. І з цягам часу іх колькасць расце. Сёння я вам прапаную выступленне навучэнца пятага класа гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы Іллі ГУШТЫНА.

Чытаем разам - чытаем услых

 

 

Знаёмцеся з наступнай удзельніцай конкурсу – свіслачанкай Ганнай Уладзіміраўнай ЗІНКЕВІЧ. Ганна Уладзіміраўна ў мінулым педагог, зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Яна вельмі любіць чытаць, асабліва вершы. Чытае не толькі сам-насам, але і на публіку. Вось і вырашыла паўдзельнічаць у нашым конкурсе.

 Чытаем разам - чытаем услых

 

 

Поучаствовать в конкурсе «Читаем вместе – читаем вслух» изъявила желание учащаяся 9 класса СШ № 3 г. Свислочь Вероника КОНЦЕВИЧ. Пока это самая младшая участница нашего конкурса. Слушаем и поддерживаем.

Чытаем разам - чытаем услых

 

 

Знаёмцеся з наступнай удзельніцай конкурсу – Марыяй Мікалаеўнай САМАЛЕВІЧ. Марыя Мікалаеўна часта захапляецца творамі беларускіх класікаў, сярод якіх байкі Кандрата Крапівы.

Чытаем разам - чытаем услых 

 

 

Свіслачанка Вольга ШКУЛЕПА таксама вырашыла прыняць удзел у нашым конкурсе “Чытаем разам – чытаем услых”. Так як яна любіць родную мову, паважае яе, выклікалася чытаць верш менавіта беларускага класіка.

Чытаем разам - чытаем услых 

 

 

Представляем следующего участника конкурса «Читаем вместе – читаем вслух» – Тамару САЛЯХОВУ. Тамара Ивановна – человек жизнерадостный, оптимистический, неунывающий. Поэтому ей по душе произведения юмористических жанров. В объявленном конкурсе она прочла сказку о замужестве.

Чытаем разам - чытаем услых

 

Узнав о проведении конкурса, наш коллега Игорь Бояркин, который не представляет свою жизнь без книг, воспользовался возможностью и стал первым участником марафона.

Чытаем разам - чытаем услых 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У век камп’ютарных тэхналогій людзі ўсё радзей сталі звяртацца да кнігі, часопісаў, газет. Большасць інфармацыі, а асабліва моладдзю, чэрпаецца з інтэрнэт-крыніц....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика