Здатнасць. 21.by

Здатнасць

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

240318a

СВЯТА З ДЭКОРАМ

Раённае свята працы было дэкарыравана салодкай выставай. Удзельнікі ўрачыстасці маглі паглядзець, на што здольныя кандытары аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства. Яны падрыхтавалі кэндзі-бар – гэта папулярны салодкі стол, на якім прадстаўлены кандытарскія вырабы ручной работы. Кандытары спаборнічаюць паміж сабою ў стварэнні арыгінальнага дызайну і адметнай тэматыкі для кэндзі-бара.

І стаўбцоўскія ўмельцы пад кіраўніцтвам загадчыцы кандытарскага цэха Ганны Шахнер не адзін раз удзельнічалі ў выставах прафесіянальнага майстэрства за межамі раёна.

На нядаўнюю абласную і рэспубліканскую выставы кандытары прадставілі вясельны кэндзі-бар – калекцыю міні-пірожных, выкананых уручную ў адпаведных вясельных колерах. Гэта сапраўднае мастацтва. З густам былі падабраны посуд і абрус.

Вялікі інтарэс да такіх інавацыйных накірункаў работы мае начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Жанна Галоўка. Яна натхняе кандытараў сваімі прапановамі, ініцыятывамі, сумесна ствараючы новыя праекты. І гэта акрыляе працаўніц цэха.

Такія тэматычныя кэндзі-бары рыхтуюцца па заказах на ўрачыстасці – вяселлі, дні нараджэння, юбілеі і т. п. А ў паўсядзённых клопатах працаўніц кандытарскага цэха – выпечка, якая шырока прадстаўлена ў дзіцячым кафэ «Забава» і ва ўсіх гандлёвых кропках райспажыўтаварыства як у райцэнтры, так і ў сельскай мясцовасці.

На здымках: ля святочнай выставы – начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Жанна Галоўка (справа) і загадчыца вытворчасці Іна Александровіч; кэндзі-бар.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

З АБМЕННЫМІ КАНЦЭРТАМІ

У сферы культуры працягваецца практыка абменных канцэртаў з суседнімі раёнамі. Напрадвесні да нас у госці прыехалі самадзейныя калектывы з Уздзенскага раёна і Карэлічаў.

З канцэртнымі праграмамі і нашы артысты адправіліся на гастролі на Уздзеншчыну і ў Карэлічы. Выязныя выступленні падрыхтавалі народны фальклорны гурт Любкаўшчынскага дома культуры «Коласавы землякі», народны хор народнай песні «Панямонь» Навасвержанскага цэнтра культуры і мастацкія калектывы раённага Цэнтра культуры.

 

МАЙСТАР-КЛАС ПА ПІСАНЦЫ

Напярэдадні V адкрытага рэгіянальнага свята-конкурсу «Велікодная пісанка», якое праходзіць у Стоўбцах, у раённым Цэнтры культуры прайшоў майстар-клас. Усе жадаючыя, і не абавязкова работнікі культуры, маглі павучыца і паспрабаваць свае ўменні ў распісванні велікодных яек у тэхніцы «капанка». Майстар-клас правяла метадыст па традыцыйным мастацтве раённага Цэнтра культуры, майстар народнага клуба майстроў народнай творчасці «Пралеска», загадчыца Слабадскога клуба-бібліятэкі Людміла Віцько.

Абласное свята «Велікодная пісанка» з удзелам майстроў з усёй вобласці пройдзе ў раённым Цэнтры культуры 31 сакавіка.

Пр

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СВЯТА З ДЭКОРАМ Раённае свята працы было дэкарыравана салодкай выставай. Удзельнікі ўрачыстасці маглі паглядзець, на што здольныя кандытары аддзела грамадскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика