Рост дабрабыту, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, стварэнне ўмоў для развіцця чалавечага патэнцыялу на аснове павышэння эфектыўнасці работы сістэм аховы здароўя, адукацыі, культуры, удасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця – з’яўляюцца прыярытэтнымі задачамі Савета Чэрвеньскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Аб тым, як ён спраўляўся з ускладзенымі на яго абавязкамі ў 2017 годзе, ішла прынцыповая размова на выніковым пасяджэнні, перад якім удзельнікам быў прапанаваны фільм аб найбольш значных падзеях у рэспубліцы з удзелам прафсаюзаў.
У рабоце прынялі ўдзел намеснікі старшыні райвыканкама Ала Шахоцька, загадчык канцылярыяй Мінскага абласнога аб”яднання прафсаюзаў Марына Бачыла.
Распачала пасяджэнне Ала Шахоцька, якая вітала ўдзельнікаў ад імя раённага выканаўчага камітэта і падкрэсліла, што сёння прафсаюзы адыгрываюць у грамадстве важную ролю.
— Гэта вялікая сіла, якая разам з наймальнікамі здольная вырашыць многія задачы, — адзначыла Ала Канстанцінаўна. — Цеснае супрацоўніцтва прынясе канкрэтны плён, паколькі галоўная мэта і кіраўнікоў, і грамадскіх аб’яднанняў – дабрабыт працаўнікоў.
Старшыня Чэрвеньскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна ў сваім дакладзе спынілася на асноўных момантах дзейнасці. Перш за ўсё, сярод станоўчых адзначыла ўстойлівасць структуры і колькасці раённага аб’яднання.
— У раёне членамі прафсаюзаў з”яўляюцца больш за 9 тысяч чалавек, — падкрэсліла яна. — У складзе раённага аб’яднання – 4 галіновыя арганізацыі, 110 пярвічак. І гэта не мяжа. Колькасць “пярвічак” павялічваецца.
Далей яна праінфармавала, што ў раёне пабудавана сацыяльнае партнёрства, дзейнічае трохбаковае пагадненне прафсаюзаў, наймальнікаў і адміністрацыі. Інтарэсы працоўных дапамагаюць абараняць прафсаюзныя юрысты, праводзяцца сістэматычныя выяздныя прыёмы, кансультацыі грамадзян спецыялістамі абластнога аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў. Шмат работы вядзецца ў пярвічных арганізацыях па ахове працы, стварэнню дастойных умоў для работнікаў, асабліва ў сельскай мясцовасці. З удзелам прафсаюзных лідэраў пашыраюцца нормы і палажэнні калектыўных дагавораў па сацыяльнай абароне і росту аплаты працы. Развіваецца інстытут грамадскага кантролю за ростам цэн, выкананню наймальнікамі заканадаўства аб працы і ахове працы.
Галоўны спецыяліст сектара працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Алена Кацько расказала пра работу па ахове працы; старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў работнікаў АПК Ларыса Ефіменка распавяла пра ўзаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі; старшыня пярвічнай арганізацыі Турэцкай школы Валянціна Уласавец праінфармавала пра ролю “пярвічкі” ў выхаванні вучняў.
Наогул, шмат цікавых, патрэбных спраў было зроблена прафсаюзнымі арганізацыямі Чэрвеньшчыны ў мінулым годзе. Аднак не менш значныя задачы трэба будзе вырашаць і ў 2018 годзе. Іх паспяховае выкананне будзе залежаць ад таго, наколькі згуртаваным і актыўным будзе прафсаюз.
Рост дабрабыту, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, стварэнне ўмоў для развіцця чалавечага патэнцыялу на аснове павышэння эфектыўнасці работы сістэм...