На розных полюсах
26.03.2018
—
Разное
|
У мінулы чацвер на Чэрвеньшчыне завяршыўся асноўны этап дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактароў і прычэпаў, якія належаць гаспадаркам раёна. Наведванне ААТ “Лядзенскі” пакінула сумныя ўражанні. Тут аказаліся фактычна негатовымі да тэхагляду. – Кіраўнікі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў пад роспіс атрымалі апавяшчэнні, у якіх падрабязна распісаны ўсе патрабаванні да агляду тэхнікі, аднак у “Лядзенскім” своечасова не паклапаціліся пра элементарныя рэчы, – пракаментаваў сітуацыю Мікалай Капальнюк. – Ужо адно тое, што гаспадарка не прадаставіла дакумент аб аплаце дзяржпошліны, не дазваляе мне праводзіць тэхагляд. Акрамя таго, няма акта тэхагляду, у які павінна быць унесена ўся тэхніка, што знаходзіцца на балансе, і які павінен быць прадастаўлены не пазней, чым за дзесяць дзён да правядзення тэхагляду. Няма і спісу механізатараў за подпісам супрацоўніка ДАІ з адзнакамі аб тым, што яны не пазбаўлены правоў на кіраванне. А нешматлікія трактары, якія выстаўлены на лінейку гатоўнасці, нават па знешняму выгляду не адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляюцца пры тэхаглядзе: асобныя элементы канструкцый пакрытыя застарэлай іржаўчынай, шыны на колах некаторых трактароў маюць недапушчальную ступень зносу… Такім чынам, тэхагляд у ААТ “Лядзенскі” ў прызначаны графікам дзень не адбыўся. А вось у суседняй гаспадарцы, дзяржаўным прадпрыемстве “Ганута-Агра”, мы ўбачылі зусім іншы малюнак. Нягледзячы на тое, што яго эканамічны стан супастаўны з ААТ “Лядзенскі”, тут знайшлі фінансавыя магчымасці, каб прадставіць на тэхагляд сто працэнтаў трактароў. Больш паловы іх з першага разу атрымалі допуск на ўдзел у дарожным руху. Галоўнае ж, што было відавочным, гэта жывая зацікаўленасць і заклапочанасць кожнага механізатара, выконваючага абавязкі загадчыка майстэрняў Пятра Бурага, а таксама новага дырэктара гаспадаркі Сяргея Пінчука. На фотаздымках унізе: “лінейка гатоўнасці” па-лядзенску: непафарбаваны, са слядамі карозіі і адсутнасцю дзвюх гаек, дыск кола трактара; іржавая і скрыўленая прыступка ў кабіну трактара. Падводзячы вынікі асноўнага этапу тэхагляду ў сельгаспрадпрыемствах, Мікалай Капальнюк адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі да яго ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”, ААТ “Раванічы” і СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”. У гэтых гаспадарках на паўторную праверку пакінуты лічаныя адзінкі тэхнікі. А ў цэлым па раёну з першага разу прайшлі тэхагляд амаль 70 працэнтаў трактароў. Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўнавартасная лінейка гатоўнасці трактароў у эксперыментальнай базе “Натальеўск” з цяжкасцю ўмясцілася ў кадр У мінулы чацвер на Чэрвеньшчыне завяршыўся...
|
|