Народны хор ветэранаў Смаргонскага раёна атрымаў узнагароды на фестывале “Не старэюць душой ветэраны”
26.03.2018
—
Разное
|
Добрай традыцыяй стала правядзенне фестываляў мастацкай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. 17 сакавіка ў Іўі ладзіўся чарговы абласны фестываль, у якім браў удзел народны хор ветэранаў нашага раёна. Дарэчы, не так даўно ў гэты калектыў гарманічна ўлілася жаночая вакальная група “Суседачкі”, якая раней актыўна і паспяхова ўдзельнічала ў конкурсах, у тым ліку і ў фэстах “Не старэюць душой ветэраны”.
Ветліва і гасцінна сустракалі ўдзельнікаў супрацоўнікі Іўеўскага Цэнтра культуры. Адкрыў мерапрыемства і выступіў з прывітальным словам старшыня Іўеўскага Савета дэпутатаў Аляксандр Хвасько. Кампетэнтнае журы конкурсу ўзначаліла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Ірына Жук. Свае канцэртныя нумары паказалі 14 ветэранскіх калектываў з Ашмян, Астраўца, Дзятлава, Карэлічаў, Навагрудка, Ліды і інш. Песняй “Куточак зямлі, як цябе не любіць” распачаў сваё выступленне народны хор ветэранаў Смаргонскага раённага Цэнтра культуры. Кожная песня калектыву выклікала бурныя апладысменты гледачоў. Працяглай авацыяй дзякавалі прысутныя і салісту, кіраўніку народнага хора ветэранаў і ганароваму грамадзяніну нашага раёна Аляксандру Ляху. За высокае выканальніцкае майстэрства калектыў узнагароджаны дыпломам і каштоўным падарункам. Мастацкі кіраўнік Аляксандр Лях і акампаніятар Яўген Варонін таксама атрымалі падарункі. Шчырыя словы ўдзячнасці ўдзельнікі хору дасылаюць усім, хто дапамагае і падтрымлівае творчыя здольнасці калектыву: дырэктару раённага Цэнтра культуры Галіне Крацянок, хармайстру Тамары Ваўчанковай і іншым нашым шчырым сябрам. Ядзвіга КУМПІЦКАЯ, удзельніца хору. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрай традыцыяй стала правядзенне фестываляў мастацкай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. 17 сакавіка ў Іўі ладзіўся чарговы...
|
|