Работа недастатковая. 21.by

Работа недастатковая

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў.
Разгледжана пытанне “Аб уцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемай маёмасці”. Работа суб’ектаў гаспадарання, якія маюць на балансе такія аб’екты, прызнана недастатковай. Прадпрыемствам раённай камунальнай уласнасці дадзена даручэнне падрыхтаваць графік уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемай маёмасці, выкананне якога будзе кантралявацца аддзелам эканомікі райвыканкама. Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, пад персанальную ­адказнасць даручана забяспечыць пастаянны кантроль за навядзеннем санітарнага парадку на аб’ектах нерухомасці і прылягаючых да іх тэрыторыях у адпаведнасці з санітарна-эпідэміялагічнымі нормамі, а таксама абмежаваць несанкцыянаваны доступ грамадзян у пустуючыя будынкі і збудаванні.
Кантроль за выкананнем прынятага рашэння ўскладзены на намеснікаў старшыні райвыканкама па накірунках дзейнасці.
На пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні прызначэння сямейнага капіталу, пастаноўкі на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўлення субсідыі на ўплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам і субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыту, змянення мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка і інш. У шэраг раней прынятых рашэнняў унесены змяненні і дапаўненні.
Т. Пятрова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговае пасяджэнне райвыканкама. У рабоце пасяджэння браў удзел старшыня Магілёўскага абласнога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика