Аўталаўка пад’едзе па просьбе. 21.by

Аўталаўка пад’едзе па просьбе

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Гарачая лінія” райвыканкама, якая пастаянна дзейнічае па нумары 5-12-30, толькі сёлета прыняла больш за дваццаць зваротаў жыхароў раёна. Пэўная колькасць іх называла праблемы пашкоджання дарожнага пакрыцця і недастатковай асветленасці вуліц у цёмны час сутак.

Сярод тэлефонных зваротаў былі і тыя, што патрабуюць не толькі вырашэння, але і каментарыяў кіраўнікоў і спецыялістаў адпаведных службаў.

Жыхар Макарычаў Сяргей Вяргей цікавіўся правамоцнасцю дзеянняў газавай службы, якая рэкамендавала яму замену газавай пліты. Як неаднойчы пісалі мы на старонках газеты, калі тэрмін эксплуатацыі газавай пліты, усталяваны заводам-вытворцам і пазначаны ў дакументах, заканчваецца, уласнік павінен набыць новую ўстаноўку або правесці дыягностыку пліты. Паслуга гэтая платная і па прэйскуранце кошт яе складае 23,14 рубля. Па заяве жыхара Макарычаў такая дыягностыка была праведзена, у выніку чаго дадзена прадпісанне, што пліта падлягае замене. Але ж кошт дыягностыкі давялося аплаціць.

IMG_2948_2

Жыхарка Бярозаўкі Кацярына Кебец, якая ў зімовы перыяд пражывае ў Магілёве, прасіла тлумачэнняў, чаму нават цяпер ёй дасылаюцца квітанцыі за вываз смецця. У КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” паведамілі, што згодна з Палажэннем пра парадак разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі грамадзянін абавязаны аплочваць  паслугу па месцы рэгістрацыі ці па месцы пражывання на выбар. Калі чалавек часова выязджае, то ў райжылкамгас можа прадаставіць адпаведны дакумент і аплочваць паслугу па месцы часовага знаходжання.

Пра дадатковы прыпынак аўталаўкі каля яе двара прасіла жыхарка Філіпавічаў Лідзія Машчанец. Як паведаміла дырэктар УП “Петрыкаўгандаль” Іна Насека, пытанне было разгледжана і па ўзгадненні з заяўніцай адзін раз у тыдзень аўтамагазін заязджае дадаткова на яе вуліцу. Дарэчы, кіраўніцтва гандлёвага прадпрыемства па магчымасці заўсёды ідзе насустрач сваім пакупнікам. Напрыклад, гэты маршрут, які пачынаецца ў Беразняках і Міхедавічах, а заканчваецца ў Грабніках і Філіпавічах, на зімовы перыяд застаўся трохразавым у тыдзень, у адрозненне ад іншых маршрутаў.

Узнікла пытанне пра размеркаванне пасадачных месцаў у аўтобусах у жыхаркі Навасёлак Ніны Рымшы. Дырэктар вытворчага ўчастка аўтапрадпрыемства Аляксандр Бандзюк растлумачыў     сітуацыю. Білеты з нумарамі пасадачных месцаў выдаюцца толькі ў касе аўтавакзала. І пасажыры павінны самастойна займаць пазначаныя ў іх месцы. У абавязкі вадзіцеля размеркаванне пасажыраў не ўваходзіць. Калі білеты куплены ў вадзіцеля на прыпынках аўтобуса, то ў гэтых праязных дакументах не будуць пазначаны нумары месцаў. І тут застаецца спадзявацца толькі на ўзаемаветлівасць і спагаду саміх пасажыраў.

Двойчы ў студзені на “гарачую лінію” звярталіся жыхары вёскі Вялікія Сялюцічы з прычыны адсутнасці напору ў сістэме водазабеспячэння, якая знаходзіцца на балансе КСУП “Грабаў”. Была выклікана спецыялізаваная брыгада КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” і прарыў сеткі быў ухілены. Цяпер напору хапае, каб у дамах вяскоўцаў працавалі пральныя машыны.

Жыхарка Грабава Вольга Шараевіч прапанавала прыняць меры для забеспячэння мясцовага ФАПа пастаянным медработнікам. У Грабаўскім сельскім Савеце паведамілі, што без меддапамогі грабаўцы не засталіся. Тройчы на тыдзень іх абслугоўвае фельчар з Вялікіх Сялюцічаў. Прыём вядзецца з 8 да 14 гадзін. У экстранных выпадках захварэлыя могуць самі ехаць у Вялікія Сялюцічы на ФАП або выклікаць “хуткую дапамогу”. Скаргаў на медабслугоўванне пакуль не паступала.

Алена БРУЦКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Гарачая лінія” райвыканкама, якая пастаянна дзейнічае па нумары 5-12-30, толькі сёлета прыняла больш за дваццаць зваротаў жыхароў раёна. Пэўная колькасць іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика