На павестцы дня — грамадская бяспека і дысцыпліна. 21.by

На павестцы дня — грамадская бяспека і дысцыпліна

28.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У раёне ў 2017 годзе гібель людзей ад знешніх прычын знізілася амаль на трэць (на 31,7%). Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, дзе разглядалася пытанне рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».


У мінулым годзе ў рэгіёне ад знешніх фактараў загінулі 28 чалавек. Асноўнымі прычынамі гібелі сталі суіцыды, атручванне алкаголем, атрутнымі рэчывамі, неасцярожнасць на пажарах, на вадзе, пераахаладжэнне, дарожна-транспартныя здарэнні, забойствы. Фактаў вытворчага траўматызму са смяротным зыходам у раёне не зарэгістравана.
На пасяджэнні былі прааналізаваны ўсе выпадкі смяротнасці ад знешніх прычын.
У 2017 годзе колькасць суіцыдаў зменшылася ў тры разы – з 12 да 4. Па словах Алы Шахоцька, у мінулым годзе ў раёне назіраўся адзін з самых нізкіх узроўняў суіцыдаў у вобласці – 15,6 на 100 тысяч насельніцтва. Чатыры чалавекі, якія звялі рахункі з жыццём, — мужчыны, на ўліку ў псіхіятра і нарколага не састаялі, раней не рабілі спробаў самагубства.
Акрамя суіцыдаў, менш рэгістравалася ў 2017 годзе выпадкаў атручвання алкаголем (2016г. – 5, 2017г. — 2), гібелі на пажарах (11 — 2), на дарогах (5 — 2). Разам з тым, сярод загінулых ёсць непаўналетняя. Нагадаем, 18 жніўня кіроўца Toyota на трасе Мінск-Магілёў збіў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе 8-гадовую дзяўчынку. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння. 20 сакавіка Мінскі абласны суд назначыў больш жорсткае пакаранне вадзіцелю, вінаватаму ў аварыі: ён асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі (замест 2,5 года, прызначаных судом Чэрвеньскага раёна) з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на 5 гадоў. Абласны суд таксама павялічыў памер кампенсацыі маральнага ўрону на карысць пацярпелых.
Агульная ж колькасць парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія фіксуюцца штогод на дарогах раёна, вымяраецца тысячамі: у 2017 годзе да адказнасці прыцягнута 6550 парушальнікаў ПДР.
Для бяспекі дарог на працягу мінулага года ўчасткі з высокай рызыкай ДТЗ уладкоўваліся неабходнымі сродкамі бяспекі, у тым ліку ўстаноўлена 6 штучных няроўнасцяў, нанесена 10,8 км шурпатых слаёў і 261,1 км разметкі.
Па статыстыцы, з 28 чалавек 13 загінулі ў стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку двое – атруціліся алкаголем, таму адным з самых абмяркоўваемых пытанняў на пасяджэнні выканкама стала праблема п’янства і алкагалізму.
У 2017 годзе спажыванне алкаголю на аднаго жыхара раёна склала 7,8 літра абсалютнага алкаголю (у 2016 – 7,9). Для прафілактыкі нелегальнага абароту алкаголю супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў на працягу мінулага года адпрацоўвалі адміністрацыйныя ўчасткі, правёўшы 119 рэйдавых мерапрыемстваў.
За продаж піва непаўналетнім 5 прадаўцоў падвергліся адміністрацыйнаму спагнанню – штрафу. За два месяцы бягучага года ўжо мае месца адзін аналагічны выпадак.
Па выніках 2017 года найбольш высокія тэмпы зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын назіраліся ў Кліноцкім сельсавеце (у 2016 – 3, у 2017 – 0). Не дапушчана смяротнасці ад знешніх фактараў таксама ў Раваніцкім сельсавеце. Найбольш складаная сітуацыя — у Чэрвені, у Калодежскім, Смілавіцкім, Руднянскім і Лядзенскім сельсаветах.
Пытанні, звязаныя са станам работы па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны, у 2017 годзе неаднаразова разглядаліся на пасяджэннях райвыканкама, а таксама ўсіх сельвыканкамаў. У бягучым годзе для маніторынгу выканання патрабаванняў Дырэктывы №1 у раёне створана міжведамасная рабочая група. У лютым-сакавіку яна выехала ў 12 устаноў і арганізацый: вывучаліся пытанні выканання працоўнай дысцыпліны на месцах, прафілактыка пажарнай бяспекі, вытворчага траўматызму, стварэнне бяспечных умоў працы і інш. У цэлым маніторынг паказаў, што ў наведаных арганізацыях і ўстановах вядзецца сістэмная праца ў гэтым накірунку. Разам з тым, маюцца і праблемы: па выніках маніторынгу выдадзена 10 рэкамендацый па ліквідацыі 42 парушэнняў.
Па абмеркаванаму пытанню на пасяджэнні на чале са старшынёй райвыканкама Віталем Казловым прынята рашэнне, накіраванае на ўмацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны, пастаўленыя новыя задачы, устаноўлены тэрміны іх выканання і вызначаны адказныя службовыя асобы.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раёне ў 2017 годзе гібель людзей ад знешніх прычын знізілася амаль на трэць (на 31,7%). Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька на пасяджэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика