Школа для назіральнікаў за птушкамі працуе ў Каменцы. 21.by

Школа для назіральнікаў за птушкамі працуе ў Каменцы

29.03.2018 11:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

У пазамінулую пятніцу на базе рэдакцыі раённай газеты прайшлі першыя заняткі “Школы бёрдвочара”.

Бёрдвочынг – гэта назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Такое хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне, дае магчымасць больш рухацца і зрабіць сваё жыццё больш разнастайным. Арганізатары Школы ўпэўнены, што неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб убачыць новых для сябе птушак. Большасць з нас не ведаюць і пятай часткі тых “крылатых”, якія жывуць у Беларусі. А гэта 329 відаў!



– Наведвальнікі Школы бёрдвотчара вывучаць больш за 100 відаў птушак і пачнуць заўважаць і вызначаць іх у прыродзе. Усяго будзе праведзена восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выходных. – паведаміў Вадзім Пракапчук, спікер Школы. – Падчас заняткаў я раскажу, як адрозніваць птушак, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне, як рыхтавацца для бёрдвотчынгу, як складаць маршрут, Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама – сучасны дарагі вызначальнік.

На першых занятках вучні Школы пазнаёміліся з самымі распаўсюджанымі птушкамі населеных пунктаў, іх асаблівасцямі і звычкамі.

Школа бёрдвочара ладзіцца ў межах ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якую АПБ праводзіць ў 10 раённых цэнтрах Гомельскай і Брэсцкай абласцей: Гомелі, Тураве, Мазыры, Брэсце, Кобрыне, Маларыце, Каменцы, Баранавічах, Бярозе, Пружанах.


Рэалізуецца ініцыятыва ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Відэа трансляцыі з Школы глядзіце ў групе УКантакце.

Дзяніс ТРАЦЮК.

Фото аўтара і Вадзіма Пракапчука.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пазамінулую пятніцу на базе рэдакцыі раённай газеты прайшлі першыя заняткі “Школы бёрдвочара”. Бёрдвочынг – гэта назіранне за птушкамі,... Сообщение Школа для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика