У святара з Верхнядзвіншчыны кветкі цвітуць круглы год
30.03.2018
—
Разное
|
>
За акном усё яшчэ марознае надвор’е, а ў Росіцу прыйшлі не тое што вясна, а само лета – у аранжарэі пробашча касцёла айца Часлава зацвілі лілеі. Гэты неардынарны чалавек, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” не перастае здзіўляць сваімі знаходкамі. Ён клапоціцца аб тым, каб прыгожы куточак нашай малой радзімы быў адметны ад усіх іншых і прыцягваў людзей сваімі дзівосамі. У любую пару года ёсць чым уразіць: не паспее сыйсці снег, як зацвітаюць гіяцынты, крокусы, фіялкі, а неўзабаве з’яўляюцца тысячы цюльпанаў у памяць аб росіцкіх ахвярах вайны. Вясной і летам іх змяняюць дзесяткі відаў кветак і зялёных раслін, тэрыторыя касцёла ператвараецца ў райскі куточак, дзе так добра памаліцца, паразважаць аб жыццёвых каштоўнасцях, адпачыць душой. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> За акном усё яшчэ марознае надвор’е, а ў Росіцу прыйшлі не тое што вясна, а само лета – у аранжарэі пробашча касцёла айца Часлава зацвілі лілеі. Гэты неардынарны...
|
|