Шасцярых юных футбалістаў і іх трэнера выпісалі з гродзенскай лякарні
30.03.2018 21:29
—
Разное
|
Фота: pixabay.com З Гродзенскай абласной інфекцыйнай лякарні выпісалі семярых пацыентаў, якіх даставілі туды з падазрэннем на кішэчных інфекцыю. Гэта шэсць юных футбалістаў і іх трэнер, інфармуе Галоўны лекар лякарні Алена Краткова кажа, што стан здароўя шасці дзяцей і аднаго дарослага трывогі не выклікае. Добра пачуваюццца і тры пацыенты, якія пакуль застаюцца ў стацыянары. Іх плануецца выпісаць бліжэйшымі днямі. Паведамляецца, што тры юныя футбалісты прыбылі з Расіі, а астатнія хлопцы і трэнер — з Полацка. Як паведамляла раней Бацькі дзяцей, якія іх суправаджалі, распавялі, што ў аднаго з хлопчыкаў сімптомы назіраліся яшчэ па дарозе на спаборніцтвы. Па медыцынскую дапамогу тады не звярталіся. Цяпер стан дзіцяці стабілізаваўся, і хлопчык ужо ўдзельнічае ў турніры. Не выключалася, што ад яго інфекцыя перадалася іншым дзецям. Юных пацыентаў шпіталізавалі для назірання і вызначэння дыягназу. Па словах намесніка галоўнага лекара Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Аляксандра Руфкіна, цяпер на базе адпачынку "Купалінка" ідзе эпідэміялагічнае расследаванне для выяўлення прычын і ўмоваў узнікнення заражэння. Будуць узятыя пробы вады, харчовых прадуктаў. Таксама будзе абследаваны персанал базы адпачынку, у першую чаргу — работнікі харчаблока. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com З Гродзенскай абласной інфекцыйнай лякарні выпісалі семярых пацыентаў, якіх даставілі туды з падазрэннем на кішэчных інфекцыю. Гэта шэсць юных...
|
|