Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!. 21.by

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

01.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

maxresdefault-2-3-1000x600

Паважаныя парафіяне і жыхары Воранаўскага раёна, хрысціяне

і ўсе людзі добрай волі, віншую вас са святам Уваскрэсення Ісуса Хрыста!

Жадаю, каб Божая ласка памнажала веру ў нашых сэрцах, каб мы, як апосталы Ян і Пётр, адважыліся прайсці ад пустой магілы, якую бачаць нашыя вочы, да моцнай веры ў сэрцах, народжанай асабістай сустрэчай з Уваскрэслым Хрыстом.

Жадаю ўсім, каб мы з глыбокім даверам адкрывалі сэрцы для Уваскрэслага Хрыста, які мае моц вызваляць нас ад грахоў, страхаў і трывог перад будучыняй. Толькі Ён з’яўляецца крыніцай моцнай надзеі.

Жадаю, каб мы, узмоцненыя Яго ласкай, здолелі распаліць полымя веры ў сэрцах нашых няверуючых братоў і сясцёр, каб мы змаглі давесці іх да сустрэчы з Хрыстом!

Давайце будзем абвяшчаць свету радасць Евангелля: Хрыстос уваскрэс! Сапраўды уваскрэс! Алелюя!

З дарам малітвы за вас,

кс. Аляксандр Сушынскі SAC,

настаяцель касцёла Найсвяцейшай Тройцы

ў в. Германішкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя парафіяне і жыхары Воранаўскага раёна, хрысціяне і ўсе людзі добрай волі, віншую вас са святам Уваскрэсення Ісуса Хрыста! Жадаю, каб Божая ласка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика