Хрыстос Уваскрэс!
Паважаныя
веруючыя!
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з найвялікшым хрысціянскім святам - Уваскрасеннем Хрыстовым!
Чыстая, узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Пасхальная ўрачыстасць нараджае ў кожным з нас шчымлівае пачуццё пяшчоты і радасці. У гэты дзень і ў храме, і за святочным сталом вернікі дораць адзін аднаму самыя шчырыя віншаванні, жадаючы божага блаславення, міру і згоды.
Дарагія сябры! Няхай гэтыя цудоўныя веснавыя дні стануць для вас і вашых родных па-сапраўднаму святочнымі, а ўзнёслы пасхальны настрой застаецца з вамі і надае сілы на карысныя і добрыя справы. Няхай свята Божага ўваскрасення стане духоўнай крыніцай аднаўлення кожнага з нас, нашых сем'яў і ўсёй нашай краіны!
Раённы
выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Чаму вы шукаеце
жывога сярод
мёртвых?
Яго тут няма;
Ён уваскрос!»
(Лк 24, 5)
Паважаныя жыхары Iўеўшчыны!
Няхай любоў уваскрослага Езуса будзе крыніцай вашага жыцця, каб з вечна жывой Пасхальнай Таямніцы вы заўсёды чэрпалі духоўныя сілы: як для сямейнага, так i грамадскага жыцця ў сучасным свеце. Жадаю таксама дабрабыту, сіл для працы і адкрытасці да іншых людзей.
Уваскрасенне Хрыста паказвае перамогу жыцця над смерцю, перамогу прабачэння і любові над злом і нянавісцю. Няхай моц Уваскрослага Хрыста падтрымае кожнага чалавека!
Радаснай, поўнай Ласкі ўваскрослага Пана, светлай Пасхі Хрыстовай і Яго супакою!
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! І Ён з намі!
Кс. Віктар Субель,
дзекан Iўеўскага дэканату.
Алелюя!
Езус Уваскрос!
Узлюбленыя ў Хрысце браты і сёстры, ужо завяршаецца чарговы ў нашым жыцці перыяд Вялікага Посту - часу задумы, часу малітвы, часу паправы ўсяго, што запушчана: нашых адносін да Бога, да веры, да нашых блізкіх і г.д. З глыбокай верай мы перажываем тры найважнейшыя дні - так званы Трыдыюм (Вялікі чацвер, Вялікая пятніца і Вялікая субота) і Пасхальную нядзелю - Уваскрашэнне Хрыста.
Вельмі хочацца, каб кожны адчуў гэтую радасць не толькі ў віншаваннях, але і ў сваім сэрцы, душы. Каб свядомасць, што Езус цярпеў, памёр і уваскрос, перамяніла нас на лепшых людзей, лепшых хрысціянаў: у нашай мове, учынках і адносінах. Каб не словы і віншаванні, але і нашае штодзённае жыццё сведчыла, што Ён уваскрос у кожным нас. Жадаю вам умілавання, браты і сёстры, бласлаўлёных святаў, радасці і супакою ў сэрцах і ў душах вашых. Хрыстос Уваскрос!
Ксёндз Ян Гавецкі.