Хрыстос уваскрос! Каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень! Са Святам!. 21.by

Хрыстос уваскрос! Каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень! Са Святам!

01.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  


Умілаваныя ў Хрысце

Пану Браты і Сёстры!

Дарагія несвіжане

 і жыхары раёна!

Як кожны год, Велікодныя святы напаўняюць радасцю нашыя сэрцы. Мы ўвесь час нанова перажываем найважнейшую праўду хрысціянскай веры: Хрыстос Уваскрос! У Яго муках, пакутах і смерці на крыжы Бог аб’явіў нам таямніцу сваёй бясконцай любові да кожнага чалавека. Моц гэтай любові мы бачым ва Уваскрэсенні, калі Адзінародны Божы Сын перамагае смерць і адорвае нас паўнатой новага жыцця.

Ва ўрачыстасць Уваскрэсення Пана я жадаю ўсім вам, дарагія вернікі, глыбокай веры. Няхай яе святло дапамагае вам адкрываць сэнс усяго, што сустракаецца на вашым шляху, а таксама распазнаваць прысутнасць Уваскрослага Хрыста ў слове Добрай Навіны, у ласцы Божай і ў асобе іншага чалавека.

Няхай Езус Хрыстус адорвае вас сваімі шчодрымі дарамі і робіць здольнымі даваць сведчанне сваім штодзённым жыццём, дзелячыся з бліжнімі радасцю Евангелля.

Няхай Найсвяцейшая Маці выпрошвае для вас ласку вернага і адважнага імкнення за Уваскрослым Хрыстом па дарозе веры, надзеі і любові.

Жадаю ўсім бласлаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрэсення Пана! Гэтыя пажаданні хачу шчыра адрасаваць не толькі каталікам і іншым хрыс-ціянам, якія святкуюць Хрыстова Уваскрэсенне 1 красавіка, але і хрысціянам, якія будуць святкаваць гэта Свята праз тыдзень.

Хрыстос Уваскрос!!! Сапраўды Уваскрос!!!

Пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы,

дэкан Нясвіжскага дэканата, ксёндз-канонік Пётр Шарко.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія несвіжане  і жыхары раёна! Як кожны год, Велікодныя святы напаўняюць радасцю нашыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика