У аўторак па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да 14 градусаў цяпла. 21.by

У аўторак па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да 14 градусаў цяпла

02.04.2018 16:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 3 красавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх раёнах чакаюцца дажджы. Уначы і зранку месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, удзень з пераходам на паўднёвы 4-9 метраў за секунду, у першай палове ночы парывы ​​да 14 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа -4...+1, удзень ён падымецца да 4-10 градусаў вышэй за нуль. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе краіны — ад 11 да 14 градусаў цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 3 красавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика