Чаму б не пагуляць на чужыя грошы?...
03.04.2018
—
Разное
|
…Калі высветлілася, што гарэлкі мала, а мясцовы сельмаг закрыўся, то 44-гадовы жыхар Вулькі-Целяханскай вырашыў накіраваць у Целяханы за гарэлкай свайго 32-гадовага пляменніка. Уручыў яму банкаўскую пластыкавую картку, паведаміў пін-код… Пра тое, што картка – рэч, якой павінен валодаць толькі гаспадар, а нумар рахунка не паведамляць нікому, мужчына не падумаў.
А пляменнік, узяўшы ў рукі картку і сеўшы на веласіпед, адчуў: сёння можна будзе адпачыць на шырокую нагу. Ён спачатку зняў значную суму грошай у банкамаце, пасля накіраваўся ў бар… Ён так добра гуляў на грошы з чужой карткі, што дзядзьку прыйшлося яго шукаць, выклікаць міліцыю.
Узбуджана крымінальная справа.
Аксана КОРЗУН, следчы Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уручыў яму банкаўскую пластыкавую картку, паведаміў пін-код…
|
|