Малады чалавек у Мінску пагражаў мінакам сякерай
03.04.2018 13:32
—
Разное
|
Фота: sudexpert.gov.by Следчы камітэт Інцыдэнт адбыўся ўвечары 28 лютага ў лесапарку побач з вуліцай Нікіціна ў Мінску. 50-гадовы жыхар аднаго з навакольных дамоў выгульваў у лесапарку сабаку. Калі жывёла стала гучна брахаць, гаспадар павярнуўся і пабачыў невядомага маладога чалавека. Той трымаў у паднятай уверх правай руцэ сякеру. Ніжняя частка твару чалавека была закрытая цёмнай тканінай. Пацярпелы спалохаўся і разам з сабакам пабег да дома, дзе схаваўся за плотам. Пры гэтым малады чалавек яго пераследаваў. Пацярпелы паведаміў пра падазронага чалавека праваахоўнікам. Участковыя выявілі і затрымалі яго — гэта 24-гадовы жыхар Мінска. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Падчас аглядаў на месцы здарэння і па месцы жыхарства мужчыны следчыя забралі часткі сякеры, якія перадалі ў Камітэт судмедэкспертызы. 28 сакавіка мужчыну выставілі абвінавачанне ў асабліва злосным хуліганстве. Ён узяты пад варту. Мужчына звявіў, што пайшоў у лес пакалоць дровы, каб зняць стрэс. Перад гэтым ён выпіў і ўжыў лекі. Таксама высветлілася, што за гадзіну да апісаных падзей абвінавачваны пагражаў сякерай яшчэ двум маладым людзям. Яму прызначылі комплексную судовую стацыянарную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Следства высвятляе, ці ўчыніў ён іншыя аналагічныя правапарушэнні. Магчымых пацярпелых просяць паведаміць па тэлефонах: 8 (017) 239-26-13 або ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Мінску: 8 (017) 389-55-55. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 24-гадовага мінчука за хуліганскія дзеянні. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 28 лютага ў лесапарку побач з...
|
|