На Зарэчную – з карэспандэнцыяй. 21.by

На Зарэчную – з карэспандэнцыяй

04.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы, жыхары вуліцы Зарэчнай, хочам выказаць сардэчную падзяку чалавеку сціплай, але такой патрэбнай у грамадстве прафесіі (аб якой няшмат гавораць і пішуць), таму, хто першы прыносіць навіны ў масы. Гэта паштальён.

Наш участак абслугоўвае вельмі добры, працавіты, адказны чалавек – Таццяна Храмая. У любое надвор’е яна па дакладна складзеным графіку дастаўляе карэспандэнцыю ў нашы дамы. Як яркі праменьчык сонца з’яўляецца яна на парозе дома. Прыносіць пенсію, прапануе падпісацца на газету. Колькі сіл, энергіі, цяпла, станоўчых эмоцый у гэтай мілай і высакароднай жанчыне!   Мы хочам пажадаць Таццяне Вікенцьеўне, каб у яе сэрцы заўсёды гарэла тая іскрынка, якая дае зарад бадзёрасці і дабра.

Жыхары вуліцы Зарэчнай у Стоўбцах

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы, жыхары вуліцы Зарэчнай, хочам выказаць сардэчную падзяку чалавеку сціплай, але такой патрэбнай у грамадстве прафесіі (аб якой няшмат гавораць і пішуць), таму,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика