У жаночай сумачцы пінчанкі знайшлі труп нованароджанага дзіцяці
05.04.2018 20:27
—
Разное
|
Фота: foter.com 35-гадовую жыхарку Пінскага раёна вінавацяць у забойстве нованароджанага дзіцяці. Падрабязнасці гэтага здарэння парталу 26 студзеня каля 18.30 жанчыну даставілі ў лякарню з падазрэннем на выкідыш. Пра гэтае здарэнне медыкі паведамілі праваахоўнікам. Тыя паехалі на агляд кватэры. Там у жаночай сумачцы следчыя знайшлі труп нованароджанай дзяўчынкі з множнымі ранкамі і сінякамі, загорнуты ў пакет. Эксперты прыйшлі да высновы, што дзіця загінула ад задушэння. Яе маці выставілі абвінавачанне ў забойстве заведама малалетняга. Жанчыну ўзялі пад варту. Пінчанцы прызначылі комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Жанчына і яе сужыцель характарызуюцца нейтральна. У падазраванай ёсць дзіця ад першага шлюбу — дачка-студэнтка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: foter.com 35-гадовую жыхарку Пінскага раёна вінавацяць у забойстве нованароджанага дзіцяці. Падрабязнасці гэтага здарэння парталу tut.by распавёў афіцыйны...
|
|