Работніцы крамы жаночай бялізны адваявалі ў рабаўнікоў станікі. 21.by

Работніцы крамы жаночай бялізны адваявалі ў рабаўнікоў станікі

05.04.2018 20:27 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sb.by

У Магілёве сярод белага дня тры налётчыкі ўварваліся ў краму жаночай бялізны "Мілавіца". Яны сталі зрываць са стоек жаночыя станікі, піша газета "СБ. Беларусь сегодня"

Загадчыца крамы паспрабавала вырваць станікі з рук налётчыкаў, але зламыснікі кінуліся да выхаду. Тады ларогу ім перагарадзіла прыбіральшчыца крамы. У выніку супрацоўнікі крамы здолелі адваяваць 15 адзінак прадукцыі. Але два станікі рабаўнікі вынеслі.

Загадчыца Людміла Гелясава падзялілася ўражаннямі: "На жаль, мы не змаглі адразу націснуць на трывожную кнопку, бо тая знаходзіцца каля касы. Мы ведаем з кінафільмаў, што злодзеі звычайна па грошы ў краму прыходзяць. А тут — жаночую бялізну схапілі!"

Праваахоўнікі затрымалі ўсіх трох падазраваных. затрыманыя. Па словах афіцыйнай прадстаўніцы ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, раней яны ўжо былі судзімыя.

Дарэчы, у мужчын спыталіся, навошта ім спатрэбіліся станікі самых розных памераў. На гэта яны адказалі: "На падарунак каханым". 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by У Магілёве сярод белага дня тры налётчыкі ўварваліся ў краму жаночай бялізны "Мілавіца". Яны сталі зрываць са стоек жаночыя станікі, піша газета "СБ....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика