Выставы і акцыі медыкаў
06.04.2018
—
Разное
|
У МІЖНАРОДНАЙ ВЫСТАВЕ Медыцынскія работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аптэчнай сеткі прынялі ўдзел у XXV Міжнароднай выставе «Ахова здароўя Беларусі – 2018″, якая прайшла напрыканцы сакавіка ў Мінску. Выстава выклікала вялікі інтарэс, так як стала аглядам навейшых дасягненняў медыцынскай навукі і практычнай медыцыны. Сваю прадукцыю і тэхналогіі прадэманстравалі 17 краін свету, у ліку якіх сусветныя лідары медыцынскай і фармакалагічнай прамысловасці, распрацоўшчыкі новых тэхналогій дыягностыкі і лячэння. З вялікай цікавасцю медыкі азнаёміліся з экспазіцыямі айчынных распрацоўшчыкаў медыцынскіх вырабаў, неабходных пры аказанні медыцынскай дапамогі на ўсіх этапах. У рамках гэтага міжнароднага форуму прайшла навукова-практычная канферэнцыя «e-Health лічбавая трансфармацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у майстар-класах па рабоце з электронным рэцэптам, азнаёміцца з электроннымі паслугамі ў аптэках. Пр
З УДЗЕЛАМ АПТЭКАРАЎ Цэнтральная раённая бальніца працягвае праводзіць акцыю, у ходзе якой працуюць выязныя пункты вымярэння артэрыяльнага ціску з правядзеннем урачэбных кансультацый. Створана рабочая група, у склад якой уваходзяць кардыёлаг, валеолаг, нарколаг, анколаг, медыцынскія работнікі сярэдняга персаналу, якія праводзяць дні здароўя на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, згодна з зацверджаным графікам. У рамках гэтага комплекснага мерапрыемства па фарміраванні здаровага ладу жыцця стане і правядзенне чарговай медыка-асветніцкай акцыі ў форме «Дня адкрытых дзвярэй». Акцыя «Здароўе для ўсіх» адбудзецца 6 красавіка, у пятніцу, з 11.00 да 15.00 на базе аптэкі № 7 у райцэнтры. На сустрэчу з наведвальнікамі прыйдуць медыцынскія сёстры, якія будуць вымяраць артэрыяльны ціск усім жадаючым. Кожны можа пракансультавацца з урачом-кардыёлагам, атрымаць адказы на свае пытанні. Акцыя заклікана забяспечыць ранняе выяўленне артэрыяльнай гіпертэнзіі і папярэджанне хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы. Ірына ПЯРХАЛЬСКАЯ,урач-валеолаг райбальніцы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У МІЖНАРОДНАЙ ВЫСТАВЕ Медыцынскія работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аптэчнай сеткі прынялі ўдзел у XXV Міжнароднай...
|
|