Згодна з даручэннем Прэзідэнта супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС праводзяць праверкі месцаў з масавым знаходжаннем людзей
06.04.2018
—
Разное
|
Кіраўнік нашай краіны А. Р. Лукашэнка даў даручэнне міністру па надзвычайных сітуацыях распрацаваць комплексны план і арганізаваць праверкі месцаў з масавым знаходжаннем людзей. Пастаўлены задачы кіраўнікам падраздзяленняў на месцах. Ва ўсе вобласці накіраваныя спецыялісты міністэрства для арганізацыі работы. — Перш за ўсё мы правяраем забеспячэнне бяспекі на аб’ектах, шляхі эвакуацыі, работу сістэмы бяспекі, аўтаматыкі, пажаратушэння, — паведаміў нам старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Шаркаўшчынскага РАНС Віктар Кужэль. — Таксама трымаем на кантролі пытанні навучання персаналу — іх навыкі і ўменні, фактычныя напрацоўкі. Нашымі спецыялістамі правераны раённы Цэнтр культуры. Праведзена адпрацоўка планаў эвакуацыі ў сярэдніх школах гарадскога пасёлка. Абследаваны Лужкаўская бальніца, Германавіцкая ўрачэбная амбулаторыя, аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян у в. Дзікева, Александроўскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых. У дадзеных установах таксама адпрацаваны планы эвакуацыі, праверана наяўнасць шляхоў эвакуацыі, забеспячэнне сродкамі пажаратушэння. З персаналам праведзены прафілактычныя гутаркі. Наогул, мы рэкамендуем не чакаць прыходу выратавальнікаў, а ўжо сёння самім ствараць на аб’ектах бяспечныя ўмовы. Трэба кожнаму кіраўніку ўстановы, прадпрыемства, арганізацыі разумець, што жыццё людзей, іх здароўе з’яўляюцца важнейшым фактарам функцыянавання дзяржавы. Сёння мы не можам дапусціць, каб з-за нядбайнасці і безадказнасці здарылася трагедыя, якая адбылася 25 сакавіка ў гандлёва-забаўляльным цэнтры г. Кемерава. Сяргей РАЙЧОНАК. Оставить комментарий
|
|