Падлічваюць прыбытак дарожнікі. 21.by

Падлічваюць прыбытак дарожнікі

08.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Філіял КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 135″, які 1-га студзеня 2018 года адзначыў свой 60-гадовы юбілей, прызнаны прызёрам сярод калег Мінскай вобласці па адным са значных эканамічных паказчыкаў – атрыманым чыстым прыбытку.

Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці стаўбцоўскіх дарожнікаў за 2017 год не проста з плюсам – яны стварылі задзел для стабільнай работы ў бягучым і наступных гадах, адкрылі перспектыву далейшага матэрыяльна-тэхнічнага абнаўлення. Быць трэцімі сярод 24-х прадпрыемстваў-філіялаў – ганарова, і за гэтым, як падкрэслівае начальнік ДРБУ № 135 Вадзім Савіцкі, крыецца зладжаная работа ўсяго калектыву, адказнае стаўленне кожнага работніка да пастаўленых задач. Разам з павелічэннем прыбыткаў у ДРБУ расце прадукцыйнасць працы, назіраецца скарачэнне тэрмінаў будаўніцтва і т. п.

У мінулым годзе дарожнікі ДРБУ зараблялі свае даходы на шмат якіх аб’ектах, у тым ліку і за межамі нашага раёна. Па ўсёй Мінскай вобласці яны займаліся будаўніцтвам дарог і добраўпарадкаваннем. Балазе, для гэтага ёсць свой асфальтабетонны завод, на якім летась было выпушчана 18 тысяч тон прадукцыі. Большая палова выпушчанага асфальтабетону была выкарыстана для ўласных патрэб, астатняе – рэалізавана староннім заказчыкам. На Стаўбцоўшчыне дарожнікі працавалі ў мікрараёне індывідуальнай жылой забудовы Паўночны-2, на філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, у многіх сельгаставарыствах, дзе стваралі пад’езды да новых жывёлагадоўчых аб’ектаў.

Адзін з новых напрамкаў дзейнасці ДРБУ – выпуск дарожных знакаў. Менавіта іх знакі аздабляюць тэрыторыю кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі Камень», што ўзводзіцца пад Мінскам. З мая 2016 года, калі на прадпрыемстве адкрыўся новы ўчастак – «Дарожныя знакі», ім ужо выпушчана каля 25 тысяч штук знакаў.

Не менш напружаным абяцае быць для дарожнікаў і бягучы год. На развіццё мясцовых дарог звернута ўвага Прэзідэнта краіны, у сувязі з чым плануецца пачаць рэалізоўваць адпаведныя праграмы, з дапамогай якіх раённыя дарогі набудуць новы сучасны імідж.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Філіял КУП «Мінскаблдарбуд» – «ДРБУ № 135″, які 1-га студзеня 2018 года адзначыў свой 60-гадовы юбілей, прызнаны прызёрам сярод калег Мінскай вобласці па адным са...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика