Змяненні ў закон аб СМІ запатрабаваны беларускім грамадствам. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч 8 красавіка ў інтэрв’ю каналу СТБ, паведамляе БЕЛТА. Міністр звярнуў увагу, што грамадскасць неаднаразова выказвалася наконт проціпраўнага характару мноства інфармацыйных паведамленняў, размешчаных у інтэрнэце. «Грамадзяне нашай краіны, аказаўшыся ў ролі паддоследных трусоў, выказваюць сваю ацэнку, уносяць свае прапановы, патрабуюць абмежаваць доступ, закрыць той ці іншы рэсурс», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. Гаворачы пра значнасць змяненняў, кіраўнік Мінінфарма падкрэсліў, што яны прызначаны «ўсё прывесці ў заканадаўчы парадак і заклікаць грамадства, якое не можа без інтэрнэту, проста быць цывілізаваным». Абноўлены закон прадугледжвае, што да сеткавых выданняў будуць належаць інтэрнэт-рэсурсы, якія прайшлі добраахвотную дзяржаўную рэгістрацыю ў Міністэрстве інфармацыі. Яны будуць знаходзіцца ў роўных умовах з традыцыйнымі СМІ: карыстацца тымі ж правамі і выконваць тыя ж абавязкі, несці не толькі сацыяльную, але і прававую адказнасць за размяшчаемую інфармацыю. «Проста ўсе будуць працаваць у аднолькавых умовах», — растлумачыў міністр. Уладальнік такога рэсурсу зможа наймаць на работу журналістаў, якія атрымаюць тыя ж правы, што і супрацоўнікі традыцыйных СМІ. Аляксандр Карлюкевіч пракаменціраваў і такую навацыю, як ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, якія размяшчаюць інфармацыю на інтэрнэт-рэсурсах. Каментатараў будуць там ведаць, што называецца па імені, прозвішчы і пашпарце, але гэта не значыць, што асабістыя даныя людзей трапяць у адкрыты доступ. Яны прадоўжаць размяшчаць свае матэрыялы пад псеўданімам у сетцы. Кіраўнік Мінінфарма дадаў, што аналагічныя і нават больш строгія заканадаўчыя нормы дзейнічаюць у замежных краінах. У Беларусі ж распрацоўка такога законапраекта стане яшчэ адным крокам да ўніфікацыі нацыянальнага права з заканадаўствам ЕАЭС.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/society/view/karljukevich-zmjanenni-u-zakon-ab-smi-zapatrabavany-belaruskim-gramadstvam-67841-2018/
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным адбылася 28 сакавіка. Аб ...
ВАКАНСИИ
ПТУП "Комплект-М на постоянную работу требуется главный бухгалтер. Тел. для справок: 8(02154) 4-19-36.
***
Предприятию требуется водитель автомобиля с опытом работы категории В, С, Е для работы на автомобиле с гидроманипулятором. Тел. для справок: 8(029) 695-96-88.
СУПОЛКА РАЁННАЙ ГАЗЕТЫ Ў КАНТАКЦЕ (націскай і далучайся)
КЛІЧ РАДЗІМЫ Ў АДНАКЛАСНІКАХ
Расчётно-кассовый центр №43 в г.п. Шарковщина (ул. Маяковского, 6) филиала ОАО "Белагропромбанк" — Витебское областное управление приглашает к сотрудничеству физических и юридических лиц.
НАШ ДЕВИЗ: ГЛАВНОЕ — НЕ УЛЫБКА СОТРУДНИКА ПРИ ОБЩЕНИИ С КЛИЕНТОМ, А УЛЫБКА КЛИЕНТА ПОСЛЕ ОБЩЕНИЯ С СОТРУДНИКОМ БАНКА
Сегодня мы предлагаем комплексное расчётно-кассовое обслуживание в белорусских рублях и иностранной валюте, широкий перечень услуг, активно востребованных населением республики.
Змяненні ў закон аб СМІ запатрабаваны беларускім грамадствам. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч 8 красавіка ў інтэрв’ю каналу...