Сок пайшоў!
10.04.2018
—
Разное
|
>
У народзе кажуць: «Хто бярозавага соку дасыта нап’ецца, той здароўя і бадзёрасці на ўвесь год набярэцца». Работнікі Пастаўскага лясгаса ў мінулы панядзелак пачалі нарыхтоўку гэтага каштоўнага напітку. Разам з майстрам Аляксеем Барысавым прабіраемся праз кварталы лесу да таго месца, дзе леснікі рыхтуюць поліэтыленавыя пакеты для збору соку, падвязваюць іх да дрэў, вядуць падсочку бяроз. — Пачатак сакавання сёлета пачаўся крыху пазней, чым у мінулыя гады, — расказвалі. — Ноччу падмарожвала. А з устанаўленнем цёплых дзён сок пайшоў. Прыйдзецца парупіцца, бо тэрміны сціслыя. Прамысловая нарыхтоўка вядзецца на тых участках ляснога фонду, дзе ў бліжэйшы час дрэвы пойдуць пад пілу. Тым не менш падсочку робяць з захаваннем усіх тэхналогій. Самавольная нарыхтоўка забаронена. За гэта, у адпаведнасці з артыкулам 15,22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, прадугледжана пакаранне. Бярозавы сок спрадвеку карыстаецца вялікай папулярнасцю, бо ўтрымлівае шмат карысных для арганізма рэчываў. Купіць гэты гаючы напітак можна ва ўсіх лясніцтвах. Для зручнасці гараджан з 13 красавіка з 11 да 15 гадзін будзе арганізавана рэалізацыя бярозавага соку на рынку «Гарызонт». Адзін літр каштуе 30 капеек. Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Ляснік Віктар Ульянаў падсочвае бярозу. У народзе кажуць: «Хто бярозавага соку дасыта нап’ецца, той здароўя і бадзёрасці на ўвесь год набярэцца». Работнікі...
|
|