Віртуальны жаніх так і не з’явіўся....... 21.by

Віртуальны жаніх так і не з’явіўся......

12.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3888.jpg

 У бягучым годзе ў нашым раёне ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па факце крадзяжу грашовых сродкаў з банкаўскай пластыкавай карткі. Праходзіла ўсё па адной і той жа схеме: “знаёмы” прысылаў паведамленне карыстальніку сацыяльных сетак з просьбай выслаць фота банкаўскай карткі, каб гэты “сябар” паклаў на яе грошы. Маўляў, мне нічога не трэба, я, дружа, проста пакладу свае грошы на твой рахунак.   

Фота карткі адсылалася “сябру”, пасля тыя сродкі, якія знаходзіліся на рахунку, знікалі імгненна. Разгубленыя карыстальнікі банкаўскай пластыкавай карткі бягуць у міліцыю.


Гэта адзін з даволі распаўсюджаных відаў злачынстваў, якіх у апошнія месяцы стала значна больш. Вось лічбы: калі за ўвесь 2017 год падобным чынам былі падмануты каля 100 жыхароў Брэсцкай вобласці, то толькі за першы квартал 2018 года – ужо болей за 100. Інтэрнэт ператвараецца ў поле дзейнасці для розных прайдзісветаў, падманшчыкаў, махляроў, многія з якіх зразумелі, што сёння можна разбагацець, не адыходзячы далёка ад камп’ютара.

На Брэстчыне зарэгістраваны факты падманаў жанчын так званымі віртуальнымі жаніхамі. Ахвярамі іх становяцца адзінокія жанчыны, з якімі такія вось жаніхі з-за мяжы ўступаюць у перапіску, абяцаюць залатыя горы, пасля накіроўваюць “нявестам” каштоўныя пасылкі з падарункамі. Але вось “бяда”: на тэрыторыі Беларусі няма дастаўкі або таможня не прапускае. “Нявесце” трэба толькі накіраваць 30-40 рублёў на той або іншы рахунак, каб “растаможыць” працэс дастаўкі падарунка. Грошы не самыя вялікія, яны накіроўваюцца на ўказаны рахунак, пасля чаго раптам знікае жаніх і каштоўны падарунак ад яго.

Інвестыцыі ў зарубежныя праекты, фінансавыя піраміды, навучанні біржавому гандлю, латарэі, багатая спадчына, біткойны – вось няпоўны пералік таго, на чым вас імкнуцца падмануць. Што казаць: асабіста мне, начальніку аддзялення крымінальнага вышуку, двойчы прыходзілі паведамленні, што я стаў багатым нашчадкам, што мне прыйшла буйная сума грошай, маўляў, каб яе атрымаць, трэба накіраваць грошы… Любы чалавек, хто мысліць цвяроза, адразу зразумее: гэта – падман!
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У бягучым годзе ў нашым раёне ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па факце крадзяжу грашовых сродкаў з банкаўскай пластыкавай карткі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика