Посевная кампания стартовала в Докшицком районе. 21.by

Посевная кампания стартовала в Докшицком районе

13.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міхаіл Чарняўскі.

Міхаіл Чарняўскі.


Валерый Яшчанка і Канстанцін Бяльковіч.

Валерый Яшчанка і Канстанцін Бяльковіч.

Першай ластаўкай “вылецеў” на поле механізатар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Міхаіл Чарняўскі. Такія працаўнікі, як Міхаіл Яўстаф’евіч, і ствараюць пагоду на сельгасработах. Трактары, плугі, пасяўныя агрэгаты механізатар ведае, без перабольшвання, не горш, чым інжынер. Галоўны аграном гаспадаркі Васіль Грыгаровіч упэўнены: там, дзе працуе Чарняўскі, за якасць праведзеных работ можна не хвалявацца.
Палі аграсэрвіса раскіданы на даволі значнай тэрыторыі. Параф’янава, Юркаўшчына… Няблізкі свет ад іх Дзехцяры, Крыпулі. Менавіта з немалой па плошчы 162-гектарнай нівы каля Крыпуль і пачалі сёлета ў сельгаспрадпрыемстве сяўбу ячменю першай рэпрадукцыі. Ёсць на полі яшчэ дастаткова вільготныя ўчасткі, якія сейбіт на сваім стальным “кані” МТЗ-3522 з пасяўным агрэгатам АКПД-6Р аб’язджае. Падсохне – давядзецца вярнуцца, а інакш нельга: пакуль падцягне на тых участках, можа перасохнуць астатняя глеба. Галоўны аграном адзначае, што такая вось выбарная сяўба не ў навінку, даводзіцца прыстасоўвацца да ўмоў, якія дыктуе прырода – адвечны хлебаробскі клопат.
Падвозіць зерне на МАЗе вадзіцель Валерый Яшчанка, а на загрузчыку працуе Канстанцін Бяльковіч, які, хоць ужо і знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але як сапраўдны гвардзеец палёў па-ранейшаму ў страі.
Як бы складана ні праходзіла пасяўная кампанія, але вясна – гэта заўжды аднаўленне, прыліў сіл, пачатак новага вітка жыцця. Мабыць, і слова “жыта” паходзіць ад “жыць”. Будзе ўраджай жыта, пшаніцы, ячменю – будзе жыць і працаваць сельгаспрадпрыемства. Няхай жа надзеі ўсіх сельскіх працаўнікоў на добры ўраджай спраўдзяцца! Самі ж яны, як ідзе з году ў год, прыкладуць для гэтага ўсе намаганні.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота В. Чарвінскага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першай ластаўкай “вылецеў” на поле механізатар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Міхаіл Чарняўскі. Такія працаўнікі, як Міхаіл Яўстаф’евіч, і ствараюць пагоду на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика