Тема недели: Президент Беларуси встретился с представителями крупных государственных СМИ. 21.by

Тема недели: Президент Беларуси встретился с представителями крупных государственных СМИ

14.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае ролю СМІ ў сучасным свеце, дзе на першы план выходзяць не ўзброеныя сутыкненні, а інфармацыйныя войны. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. “СМІ адным ударам могуць падмяць так, што становіцца страшна, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Менавіта інфармацыйныя войны сталі адметнай рысай XXI стагоддзя. Сродкі масавай інфармацыі ператварылі ў зброю. І, ведаеце, гэта зброя больш магутная, чым ядзерная. Таму што малы зарад у выглядзе нейкай навіны імгненна ахоплівае ўсю планету”.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава абавязкова павінна ўдзяляць увагу СМІ, падтрымліваць іх.

Гаворачы аб задачах, якія сёння стаяць перад сродкамі масавай інфармацыі, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што частка з іх адлюстравана ў новым законе аб СМІ. У прыватнасці, размова ідзе аб развіцці айчыннага кантэнту на тэлебачанні. Пры гэтым сам закон прызначаны “абараніць нашых людзей ад патоку неправеранай, непраўдзівай, дэструктыўнай інфармацыі”.

Паводле слоў Прэзідэнта, сёння ўсё больш запатрабаванай становіцца якасная журналістыка з аўтарскай пазіцыяй, дакладнымі фактамі, глыбокай аналітыкай. На яго думку, дастаць моладзь з тэлефонаў і камп’ютараў і прымусіць чытаць газету ўжо наўрад ці атрымаецца. Але ў такім выпадку ў інтэрнэце мы павінны прапанаваць ім нешта цікавае, правільнае і аб’ектыўнае.

У сваю чаргу, журналісты расказалі, што пасля рэзанансных здарэнняў падчас не могуць атрымаць каментарыі ад кіраўнікоў адпаведных ведамстваў. Некаторыя адказваюць – “без каментарыяў”, збягаюць ад камер. “Калі я пачую або ў інтэрнэце прачытаю, што чыноўнік не размаўляе з журналістам і не прадастаўляе тую інфармацыю, якую павінен, і перш за ўсё асноўным нашым журналістам і сродкам масавай інфармацыі, уносьце неадкладна прапановы аб яго замене!” – адказаў А.Лукашэнка.

Таксама Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускія каналы павінны вяшчаць на ўласнай платформе. “Зрабіце тэлебачанне лепшым. Каб карцінка была і падача матэрыялу. Каб журналіст сказаў два сказы, але трапна. Я хачу глядзець толькі свае каналы!”

Прэзідэнт паставіў задачу вырашыць праблему забеспячэння кадрамі сродкаў масавай інфармацыі. Ён падтрымаў выказаную тэлежурналістамі ідэю аб папярэдняй рабоце на ўзроўні школ з тымі дзецьмі, якія хочуць звязаць сваё будучае з журналістыкай.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзняў і іншыя пытанні, якія хвалююць грамадства. У прыватнасці, ён лічыць, што момант для змянення Канстытуцыі яшчэ не настаў, што размовы аб тым, каб зрабіць дзень стварэння БНР 25 сакавіка дзяржаўным святам, дачасныя. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі ўжо ёсць Дзень Незалежнасці. Прэзідэнт таксама нагадаў аб строгай адказнасці за парушэнні ў забеспячэнні бяспекі ў масавых месцах.

БелТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацэньвае ролю СМІ ў сучасным свеце, дзе на першы план выходзяць не ўзброеныя сутыкненні, а інфармацыйныя войны. Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика