На малую радзіму. 21.by

На малую радзіму

14.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



21 красавіка адбудзецца рэспубліканскі суботнік (пастанова Савета Міністраў ад 10.04.2018 г. № 276). У гэты дзень кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, выедуць на сваю малую радзіму і прымуць асабісты ўдзел у суботніку.
Пяцьдзясят працэнтаў сродкаў, заробленых на суботніку, застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і пойдуць на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахавання воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.
Другая палова заробленых сродкаў пойдзе Міністэрству аховы здароўя на закупку медыцынскага абсталявання для сталічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і арганізацыі ў ёй дадатковых кругласутачных пастоў, рэзервовых ложкаў на выпадак экстранай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 красавіка адбудзецца рэспубліканскі суботнік (пастанова Савета Міністраў ад 10.04.2018 г. № 276). У гэты дзень кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика