Каб правесці пасяўную без траўматызму…. 21.by

Каб правесці пасяўную без траўматызму…

20.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сельскагаспадарчых арганізацыях набліжаецца перыяд правядзення масавых механізаваных веснавых-палявых работ. Своечасовае і якаснае выкананне мерапрыемстваў па забеспячэнні аховы працы пры арганізацыі рабочых месцаў і правядзенні вытворчых працэсаў, выкананне патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы – залог бяспекі пасяўной кампаніі.

Варта адзначыць, што большасць няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў арганізацыях АПК, з’яўляліся следствам парушэнняў устаноўленых нарматыўных патрабаванняў аховы працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны як з боку службовых асоб, так і саміх работнікаў.
У мэтах забеспячэння бяспекі працы, недапушчэння няшчасных выпадкаў на вытворчасці пры правядзенні пасяўной кампаніі кіраўнікам арганізацый аграпрамысловага комплексу рэкамендавана:
— перад пачаткам масавых веснавых-палявых работ правесці з работнікамі пазапланавы інструктаж па ахове працы;
— распрацаваць арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па забеспячэнні аховы працы на перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых-палявых работ, якія дазваляюць выяўляць і ацэньваць рызыкі траўміравання работнікаў;
— не дапускаць да эксплуатацыі трактары, сельскагаспадарчыя машыны і агрэгаты, якія не адказваюць патрабаванням бяспекі, не прайшлі дзяржаўны тэхнічны агляд;
— да працы на машынах, механізмах і абсталяванні дапускаць работнікаў, якія маюць адпаведную кваліфікацыю, прайшлі ва ўстаноўленым парадку медыцынскі агляд, вытворчае навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы;
— арганізаваць правядзенне перадзменных (перад пачаткам работы, змены) і паслязменных медыцынскіх аглядаў і асведчанняў працаўнікоў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення;
— арганізаваць захоўванне транспартных сродкаў у спецыяльна адведзеных месцах;
— забяспечыць работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з усталяванымі нормамі, у тым ліку якія непасрэдна забяспечваюць бяспеку працы;
— перамяшчэнне сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў да месца вытворчасці работ ажыццяўляць у адпаведнасці з распрацаванымі маршрутамі;
— перавозку работнікаў да месца працы і назад праводзіць толькі на спецыяльна абсталяваных аўтамабілях;
— абсталяваць для працуючых у полі спецыяльныя месцы для кароткачасовага адпачынку і прыёму ежы;
— не дапускаць да работы (адхіляць ад работы) у адпаведны дзень (змену) работнікаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення, якія не прайшлі інструктаж, праверку ведаў па пытаннях аховы працы, не выкарыстоўваюць выдадзеныя ім сродкі індывідуальнай абароны, якія забяспечваюць бяспеку працы;
— прыпыняць работы ў выпадку ўзнікнення пагрозы жыцця і здароўю працуючых;
— зрабіць больш жорсткім кантроль за выкананнем работнікамі патрабаванняў па ахове працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014г. №5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».

Алена КАЦЬКО, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сельскагаспадарчых арганізацыях набліжаецца перыяд правядзення масавых механізаваных веснавых-палявых работ. Своечасовае і якаснае выкананне мерапрыемстваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика