Ад стартаў касмічных — да стартаў зямных. 21.by

Ад стартаў касмічных — да стартаў зямных

23.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упершыню арганізаваны ў 2016 годзе па ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама лёгкаатлетычны крос у гонар нашага знакамітага земляка-чэрвеньца, касманаўта Алега Навіцкага стаў ужо традыцыяй.


Праўда, сёлета яго дыстанцыя павялічылася з 1,5 да чатырох кіламетраў. Змянілася і месца старту.

Удзельнікі кросу – вучні школ раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў – сабраліся ля самалёта, што ўстаноўлены на ўездзе ў Чэрвень з боку вёскі Хвойнікі.

З прывітальным словам да іх звярнулася намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька. На ўрачыстым пастраенні таксама прысутнічалі мама касманаўта Валянціна Эдуардаўна і яго стрыечны брат, старшыня раённай арганізацыі ДТСААФ Ігар Навіцкі.
Прыемным сюрпрызам для ўсіх стала з’яўленне ў небе над Чэрвенем самалёта “Як-52”.

Пад захопленыя воклічы гледачоў самалёт пачаў выконваць фігуры вышэйшага пілатажу: “штопар”, “касую пятлю”, “баявы разварот”, “бочку” і іншыя. Кіраваў ім сябар Алега Навіцкага, лётчык-выпрабавальнік, інструктар 1-га класа авіяцыі ДТСААФ, начальнік Мінскага аэраклуба імя С.І. Грыцаўца, палкоўнік запасу Мікалай Мачанскі.

Маршрут кросу прайшоў па аб’язной дарозе. Фінішнай кропкай традыцыйна была пляцоўка ля будынка фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Вынікі спаборніцтваў падводзіліся па ўзроставых групах. Пераможцамі спаборніцтваў сталі Валерыя Рогава і Ілья Тарашкевіч з Раваніцкай школы (2004 год нараджэння і маладзейшыя), выхаванка Раваніцкай школы Ганна Спарыш і Аляксей Лявонцьеў з СШ №4 (2000-2003 гады нараджэння), выхаванец СШ №4 Аляксей Марозаў (1993-1999 гады нараджэння), Наталля Мароз з СШ №3 і Артур Чэус з райваенкамата (1973-1982 гады нараджэння) і Аляксандр Верын (1972 год нараджэння і старэйшыя).

Прызавыя месцы ў сваіх узроставых групах занялі Валерыя Качан, Дар’я Ванкевіч, Таццяна Сушкевіч, Вольга Мурашка, Людміла Шыманская, Алена Лагавая, Ілья Хурсевіч, Кірыл Баброўскі, Дзяніс Зімін, Іван Сёмкін, Анатоль Шафераў і Уладзіслаў Кулікоў.

Багаты ўраджай узнагарод сабралі вучні Раваніцкай школы, якіх рыхтаваў да спаборніцтваў настаўнік фізкультуры Рыгор Дзігалёў.

Старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Сяргей Прыступа ўручыў пераможцам і прызёрам медалі. Акрамя таго, кожны ўдзельнік кросу атрымаў адпаведны сертыфікат.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню арганізаваны ў 2016 годзе па ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама лёгкаатлетычны крос у гонар нашага знакамітага земляка-чэрвеньца,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика