Гарачая вясна 1986-га года. 21.by

Гарачая вясна 1986-га года

23.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



На фото: сотрудники Слуцкого РОВД в составе сводного отряда УВД Миноблисполкома по ликвидации последствий аварии на Чернобыльской АЭС в Наровлянском районе (1986год)

У кpaсaвiкy 1986 года Чарнобыльскi выбyх yспpыняў кожны па-свойму, а пражыты шлях у 32 гады нaлажыў свой адбiтак. Супрацоўнiкам Слyцкага ГРAУС, тoлькi праз тры днi сталa вядoма пpa трагедыю у Чaрнoбылi.

Як толькi скончылаcя аднo з мaix дзяжyрcтваў, a дрyгой гадзiне ночы, чaкaючы мaшыны у бок Стаpыx Дарог, я ўбaчыў, як з вёскi Бокшыцы у напрамку 14 ваеннага гарадка ляцелi каля 10 верталётаў. Раптам яны зрабiлi паварот i пaйшлi ў бок Бабруйска. Я зразумеў, што верталёты накiравалiся у Чарнобыль. Шафёр Камаза, якi спынiўся, каб падвезцi мяне, гаманкi хлапчына з Гомеля, прывозiў свiней на Слуцкi мясакамбiнат. Ён многа чаго ўжо ведаў i паведамiў, што iдзе кругласутачная эвакуацыя жывелы з Нараўлянскага, Брагiнскага i Хойнiцкага раенаў.

Шмат маладых людзей прымалi ўдзел у лiквiдацыi Чарнобыльскай аварыi, каму было 20, каму 25 гадоў. Усе былi такiмi маладымi... Сярод лiквiдатараў аварыi былi i супрацоўнiкi Слуцкага ГРАУС.

Першымi з Слуцкiх мiлiцыянераў у схватку з «нябячным» ворагам уступiлi Аляксандр Аляксандравiч Александровiч, Уладзiмiр Антонавiч Нiмiра, Аляксей Серафiмавiч Сярко, Уладзiмiр Яраслававiч Слiўка, Анатоль Анатольевiч Прышчэпа, Вахтанг Шаховiч Талардова, Васiль Васiльевiч Кузьмiч, Уладзiмiр Сцяпанавiч Махоцiп, Сяргей Уладзiмiравiч Лушчэцкi, Уладзiмiр Аляксандравiч Дзiчкоўскi, Iван Васiльевiч Рабцаў, Мiхаiл Антонавiч Бiчык, Анатоль Паўлавiч Бранковiч, Мiкалай Сяргеевiч Голец (ён двойчы быў у зоне), Валерый Паўлавiч Жураўлевiч, Вiктар Генадзьевiч Дуткiн, Анатоль Талдыбекавiч Касымакумаў, Вiктар Вiктаравiч Пархiмовiк.

Усяго у зоне аварыi неслi службу 72 мiлiцыянеры Слуцкага ГРАУС, але за 32 гады гэты спiс значна скарацiўся, многiх не стала... Пакаленне, што прымала ўдзел у лiквiдацыi вынiкаў Чарнобыльскай аварыi, зрабiла сваю справу. I рабiла гэта з вялiкай адданасцю, прыкладаючы усе намаганнi, за што многiя заплацiлi сваiм здароўем i нават жыццем. Але нiхто ў тую лiхую гадзiну не задумаўся адступiць. Не! Было адно iмкненне: як мага хутчэй ратаваць нi ў чым не павiнных людзей, хатнюю маёмасць, жывёл. Безумоўна, гэтага патрабавала клятва, гэтага патрабаваў час. Усе добрае не робiцца без ахвяр. Ахвяры... Яны былi, яны ёсць, i, на жаль, яшчэ доўга будуць. Некалькi тысяч тых, хто прымаў удзел у лiквiдацыi аварыi, сярод нас ужо няма. Яны зрабiлi усё, што маглi, у той час, калi iх прафесiяналiзм, iх мужнасць i самаахвярнасць былi патрэбны для выратавання людзей. Светлая памяць ваенным, пажарным, мiлiцыянерам, медыцынскiм супрацоўнiкам, шахцёрам... Усiм, хто стаяў памiж страшнай бядой i жыццем.

Прайшло 32 гады з таго часу, i кожны раз пытаеш сябе: цi было ўсё добра табою выканана, цi было страшна выконваць загад, цi адчувала сэрца ворага? А ён быў, гэты вораг, быў побач, злосны, нябачны. Успамiнаючы пра гэтыя жудасныя падзеi, у мяне нарадзiлiся наступныя радкi:

А на поверку все непросто было:
Спасая Родину, Отчизну, дом
Отряды сводные под Чернобыль уходили
Чтобы там бороться с «черным злом».

Наш отряд, что «пороху понюхал»,
За трiдцать с лiшнiм что-то поредел
но Вася жив, и Костя и Петруха!
И я живу, и я еще у дел!

Мiхаiл Тарасевiч
ветэран Слуцкага РАУС

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кpaсaвiкy 1986 года Чарнобыльскi выбyх yспpыняў кожны па-свойму, а пражыты шлях у 32 гады нaлажыў свой адбiтак. Супрацоўнiкам Слyцкага ГРAУС, тoлькi праз тры днi сталa вядoма...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика