Яшчэ адна нагода прадэманстраваць любоў да сваёй малой радзімы. 21.by

Яшчэ адна нагода прадэманстраваць любоў да сваёй малой радзімы

25.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пагадзіцеся, па знешняму выгляду дома мяркуюць і пра яго гаспадара. Дыхтоўны, дагледжаны, значыць, і чалавек надзейны, жыве ў згодзе з сабой і навакольным асяроддзем. Нашы гарады і вёскі, лясы і дарогі — гэта таксама свайго роду люстэрка, адлюстраванне нашага ўмення і жадання ўладкаваць сваё жыццё, сучаснасць і будучыню.


Вясна традыцыйна з’яўляецца часам уборкі. Месячнік добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, які стартаваў 1 красавіка, ужо вывеў на вуліцы з рабочым інвентаром не толькі камунальнікаў, але і ўсе працоўныя калектывы раёна. Прыбіраюць двары, вуліцы, скверы, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, тэрыторыі прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацый, будаўнічых пляцовак, чысцяць дваровыя тэрыторыі жылых дамоў. Праводзіцца генеральная ўборка ў садовых, гаражных кааператывах, сельсаветах, лясгасах, звяртаецца ўвага на стан прыдарожных палос, прыпыначных пунктаў.
Кіраўнікі ўсіх арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, індывідуальныя прадпрымальнікі, службы ЖКГ, жыхары раёна ўжо наводзяць парадак на ўласных, прылеглых, а таксама замацаваных тэрыторыях.
А ў суботу падчас правядзення рэспубліканскага суботніка ў работах па добраўпарадкаванні Чэрвеньшчыны прынялі ўдзел каля 7 тысяч жыхароў і зарабілі ў гэты дзень больш за 16 000 рублёў.
Дык давайце і ў далейшым усе разам, закасаўшы рукавы, наводзіць парадак там, дзе мы ў сілах гэта зрабіць: побач з адміністрацыйным будынкам, у двары ўласнага дома, у грамадскіх месцах, якія мы наведваем ў дні святаў і хвіліны адпачынку і, што казаць, часта самі ж і забруджваем. І навядзем парадак так, каб ні ў каго ў гэтым аазісе чысціні і парадку ніколі не паднялася б рука кінуць абгортку ад марожанага або цукеркі. Бо навядзенне парадку на зямлі — гэта добрая нагода прадэманстраваць любоў да сваёй малой радзімы…

Людміла РАБЕЦКАЯ.
Фота Таццяны МАРЦЬЯНАВАЙ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пагадзіцеся, па знешняму выгляду дома мяркуюць і пра яго гаспадара. Дыхтоўны, дагледжаны, значыць, і чалавек надзейны, жыве ў згодзе з сабой і навакольным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика