Атаварваўся па чужой картцы
26.04.2018
—
Разное
|
Хто з нас не сутыкаўся з сітуацыяй: ледзь не забыў ці, увогуле, забыў банкаўскую пластыкавую картку, калі скарыстаўся паслугай банкамата? У падобнай сітуацыі аказаўся і жыхар Івацэвічаў В., які забыў картку ў прыёмніку банкамата. Але доўга безгаспадарнай картка не была: яе з прыёмніка забраў 35-гадовы жыхар Івацэвічаў, які не стаў шукаць гаспадара ці аддзяленне банка, каб перадаць прапажу, а вырашыў пакарыстацца ёй.
Дзейнічаў В. даволі хітра: наведаўся ў гандлёвую кропку і, ведаючы, што тавар на суму да 20 руб. адпускаецца без увядзення пін-коду (картка бескантактная), затаварыўся ў магазіне “Санта” адзін раз, пасля яшчэ раз на гэтую суму ў гэтай жа гандлёвай кропцы купіў гарэлку і закуску. Але ж гаспадар пластыкавай банкаўскай карткі быў падключаны да паслугі СМС-паведамлення: як толькі з карткі здымаюць грошы, то прыходзіць СМС.
Цяпер уявіце сабе, якая роспач ахапіла мужчыну, калі ён убачыў, што з карткі дробнымі порцыямі “ўцякаюць” грошы. Але СМС-паведамленне змяшчае і інфармацыю аб тым, у якім канкрэтна гандлёвым прадпрыемстве зроблена пакупка. Мужчына скокнуў за руль аўтамабіля, прыехаў у “Санту”, але зразумеўшы, што сам злодзея ён не знойдзе, патэлефанаваў у міліцыю.
Прыехала аператыўная група ў “Санту”, пачалі разбірацца. Устанавілі прадаўца, хто адпускаў тавар В., яна апісала пакупніка, з дапамогай сістэмы відэаназірання яшчэ лепш “пазнаёміліся” з падазроным. Далей сітуацыя развівалася нават камічна: зламыснік ужо паспеў выпіць гарэлку, закусіў і накіраваўся ў “Санту” за новай порцыяй. Тут ён і быў затрыманы… Узбуджана крымінальная справа. Урон пацярпеламу зламыснік поўнасцю пакрыў. Сяргей ПАДСАДНЫ, следчы па асабліва важны справах райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ведаючы, што тавар на суму да 20 руб. адпускаецца без увядзення пін-коду (картка бескантактная), затаварыўся ў магазіне “Санта” адзін раз, пасля яшчэ раз...
|
|