Вместо общественных работ – ограничение свободы, или Как житель агрогородка Ореховно «заработал» себе очередные проблемы с законом. 21.by

Вместо общественных работ – ограничение свободы, или Как житель агрогородка Ореховно «заработал» себе очередные проблемы с законом

27.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхар аграгарадка Арэхаўна 1984 года нараджэння ўжо меў судзімасць. За ўхіленне ад аплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей у маі 2017 года ён атрымаў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ па месцы працы тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з утрыманнем 10 працэнтаў штомесячнага заробку. Але ж, як аказалася, Аляксандра такі прыгавор не надта напужаў – без уважлівай на тое прычыны ён неаднаразова не з’яўляўся ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю райаддзела міліцыі, на ўліку ў якой знаходзіўся. Пазней без неабходнай згоды праваахоўнікаў скасаваў працоўны дагавор з ДЭУ-37, дзе быў рабочым трэцяга разраду. Ды і шукаць новае месца ці станавіцца на ўлік ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама мужчына не спяшаўся. Не ўздзейнічалі на яго шматлікія выгавары і афіцыйныя папярэджанні. Вось, як кажуць, і даскакаўся…

У адносінах Аляксандра была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 416 КК Рэспублікі Беларусь. Суд прызнаў яго вінаватым у злосным ухіленні ад адбывання пакарання і замяніў ранейшую меру на больш жорсткую – адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

А.НАПРЫЕНКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар аграгарадка Арэхаўна 1984 года нараджэння ўжо меў судзімасць. За ўхіленне ад аплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей у маі 2017 года ён атрымаў пакаранне ў выглядзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика