Комитет госконтроля информирует. 21.by

Комитет госконтроля информирует

27.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выправіць памылкі і даплаціць падаткі
Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці правёў маніторынг сельскагаспадарчых арганізацый вобласці па пытанні паўнаты выплаты ў бюджэт падатку на дабаўленую вартасць і ўстанавіў, што некаторыя сельгасарганізацыі не ў поўнай меры валодаюць падатковым заканадаўствам. У нестандартных сітуацыях іх бухгалтарскія службы дапускаюць памылкі, якія вядуць да недаплаты плацяжоў у бюджэт.
Па выніках маніторынгу КДК даў магчымасць арганізацыям самастойна, без прымянення штрафных санкцый, выправіць памылкі і даплаціць падаткі. У выніку сістэмнай работы па карэкціроўцы ўліковых дадзеных і ўдакладненні падатковых абавязацельстваў у бюджэт дадаткова паступіў падатак на дабаўленую вартасць у памеры 840 тыс. руб, а таксама на 1,3 млн руб. зменшана сума ПДВ, заяўленая да вяртання з бюджэту ў сувязі з прымяненнем паніжанай стаўкі падатку пры рэалізацыі сельгаспрадукцыі.

Вучні віртуальныя, зарплата рэальная
Кіраўніцтва і педагогі дадатковай адукацыі ў Полацкім раёне незаконна атрымлівалі і выкарыстоўвалі бюджэтныя сродкі на выплату заработнай платы ў суме больш за 24 тысячы рублёў.
Так, дырэктар і намеснік дырэктара адной установы, а таксама настаўнікі ў в. Багатырская ў 2015/2016 і 2016/2017 навучальных гадах уносілі ў журналы індывідуальных і групавых вучэбных заняткаў заведама ілжывыя звесткі аб наведванні вучнямі заняткаў,  уключалі ў працэс абучэння вучняў, якія на самой справе дадзеную ўстанову адукацыі наогул не наведвалі. Тым самым настаўнікі завысілі сабе педагагічную нагрузку больш чым на 4 тысячы гадзін.
Несапраўдныя дадзеныя пра вучняў, якія быццам бы вучыліся ці закончылі абучэнне, заносіліся ў пратаколы пасяджэння педагагічнага савета, у загады, у расклад заняткаў, у дакументы па ўліку бланкаў строгай справаздачнасці, у дзяржаўную статыстычную справаздачнасць. Устаноўлены факт, што колькасць вучняў агульнаадукацыйнай школы складае 15 вучняў, а дадатковую адукацыю атрымлівалі 24 вучні.
Вынікі праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы, па якіх аддзелам следчага камітэта ўжо ўзбуджаны 3 крымінальныя справы ў адносінах да работнікаў установы дадатковай адукацыі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №33 ад 27.04.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выправіць памылкі і даплаціць падаткі Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці правёў маніторынг сельскагаспадарчых арганізацый вобласці па пытанні паўнаты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика