Шостая ахвяра пажару. 21.by

Шостая ахвяра пажару

27.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3913.jpg

 Бліжэй да раніцы (а чацвёртай гадзіне) 26 красавіка жыхарамі в. Бялавічы быў выялены пажар у драўлянай хаце 64-гадовага аднавяскоўца. Дым заўважыла суседка. Суседзі і выклікалі выратавальнікаў. Аднак, як стала вядома, з вялікім спазненнем: мужчына загінуў.

Апошнім часам жыў ён у сваёй хаце адзін, наведвала дачка, якая жыве ў адным з населеных пунктаў раёна. Загінуўшы быў заядлым курыльшчыкам, мог дазволіць сабе пакурыць, лежачы ў ложку. За гэта на яго часта сварылася дачка: папярэджвала аб небяспецы, пужала, ўшчувала. А яшчэ ён меў схільнасць да ўжывання спіртных напояў. Не, пад платамі вяскоўцаў п’яным ён не ляжаў. Піў у адзіноце, “паціхаму”.

Вечарам да яго ў хату завітаў сябрук-аднавясковец (чытай: сабутэльнік), разам на дваіх распілі бутэльку гарэлкі, пасля чаго сябрук пайшоў прэч. Гаспадар жа, аб чым выразна сведчыць трагічны вынік пажару, закурыў і зноў звыкла ўлегся….

Выратавальнікам прышлося ратаваць ад агню суседні жылы дом.

Гэта ўжо шостая ахвяра пажару ў нашым раёне з пачатку сёлетняга года. Пажары з трагічным зыходам адбыліся з вёсках Валька, Верашкі, Селец (загінулі два чалавекі) і г.п. Целяханы.

Надзвычай трывожная аператыўная абстаноўка з пажарамі і гібеллю людзей ад іх, што склалася ў раёне з пачатку года, на жаль, захоўваецца. Пажар у Бялавічах – трыццаты па ліку і другі за красавік.

Нагадаю, што летась на працягу ўсяго года ў раёне адбылося 49 пажараў, адзін загінуўшы.

Валерый  Молош, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У раёне з пачатку года ад пажараў загінулі шэсць чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика