— Фізіку бяру з сабой, — Уладзіслаў Петравец, вучань сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка. 21.by

— Фізіку бяру з сабой, — Уладзіслаў Петравец, вучань сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка

27.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзіслаў Петравец
Кажуць, што таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Уладзіслаў Петравец – вучань 11 класа сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка – якраз адзін з такіх. Сваім захапленнем лічыць фізіку.

Разам з тым ужо на працягу шасці гадоў у складзе школьнай каманды “ВЭМСОГ” раскрываецца на сцэне, як здольны артыст. Яго імя часта фігуруе сярод пераможцаў розных раённых і абласных конкурсаў, і настаўнікі давяраюць яму ролю вядучага на ўсіх мерапрыемствах. Займаецца спортам. Нездарма імя Уладзіслаў са старажытна-славянскага перакладаецца як “той, хто валодае славай”. Сам юнак сцвярджае, што яму яшчэ ёсць да чаго імкнуцца.

– Уладзіслаў, фізіка лічыцца адным з самых складаных прадметаў у школе  і, чаго хаваць, не ва ўсіх вучняў яна ў спісе любімых. Але ты, прымаючы ўдзел у раённых алімпіядах па фізіцы з сёмага класа, толькі аднойчы стаў другім, а так заўсёды з’яўляешся пераможцам. У гэтым годзе стаў дыпламантам III ступені ў абласным этапе. А нядаўна ты прыняў удзел у інтэрнэт-алімпіядзе вучняў па фізіцы і стаў уладальнікам Дыплома III ступені…

– Як толькі я пазнаёміўся з гэтай навукай, фізіка мяне проста захапіла. Я вельмі ўдзячны настаўніку фізікі Аляксандру Віктаравічу Капітанаву, для якога гэта не проста прадмет, а справа жыцця. Мне больш даспадобы эксперыментальная фізіка – спосаб пазнання прыроды. Гэта настолькі цікава, калі ты пачынаеш разумець сутнасць рэчаў, можаш патлумачыць фізічныя з’явы. Альбо прадугледзіць як будзе паводзіць сябе тое ці іншае рэчыва. Я па-добраму зайздрошчу фізікам, якім удалося адкрыць чалавецтву новыя законы прыроды, і вынаходцам, чые імёны назаўсёды ўпісаны ў гісторыю: Майкл Фарадэй, Джэймс Максвел, Макс Борн, Ісаак Ньютан.

– Так, разумею, што і ты хацеў быць у іх радах?

– Безумоўна, жыццё ж не стаіць на месцы. Кожны дзень у лабараторыях розных краін вядуцца сотні эксперыментаў, якія дапамагаюць адказаць на многія пытанні з дапамогай фізікі. І гэтыя формулы і велічыні  – падказкі. Прымаючы ўдзел у вочным этапе інтэрнэт-алімпіяды, які праходзіў у Мінску, у нас была магчымасць паэксперыментаваць з дапамогай віртуальных лабараторый. Уразіў маштаб гэтай падзеі. Сама алімпіяда была арганізавана Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам і Нацыянальным даследчым універсітэтам інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. А ўдзел прымалі вучні не толькі з нашай краіны, але і з Расіі. Канкурэнцыя зашкальвала, таму ганаруся дыпломам.

–  Уладзіслаў, але ж не толькі фізіка для цябе ў прыярытэце, калі меркаваць па тым, што ты выдатнік і прэтэндэнт на залаты медаль?

– Мне цікава ўсё. Усе навукі ў нейкай ступені ўзаемазвязаныя паміж сабой. Памятаю, калі нас запрашалі паступаць у Давыд-Гарадоцкую мастацкую школу, я вырашыў запісацца на маляванне. З кожным урокам я пачынаў разумець, што гэта цудоўны спосаб адпачынку. Што тычыцца перамогі на алімпіядзе па АБЖ, то тут вялікая заслуга настаўніка Сяргея Міхайлавіча Басаўца, з якім мы сур’ёзна рыхтаваліся.

– А твой шматгадовы ўдзел у школьнай камандзе Клуба Вясёлых і Знаходлівых “ВЭМСОГ” можна назваць адпачынкам?

– Так, бо на сцэне можна даць волю эмоцыям. Мне з маім сябрам Косцем Чэхам прапанавалі стаць удзельнікамі каманды, калі былі ў шостым класе. Прапанавала наш кіраўнік і натхняльнік Алена Іванаўна Логвінава. Вучні заканчваюць школу, новыя прыходзяць, але мы ўсе любім “ВЭМСОГ”. Вось і ў Мінску нас прыйшлі падтрымаць былыя ўдзельнікі каманды.

–  А якія якасці ў чалавеку табе найбольш імпануюць?

– Пачуццё гумару і шчырасць. Насамрэч, хуткія знаёмствы – не пра мяне. Спачатку мне трэба прыгледзецца да чалавека, даведацца пра яго. Бо сяброўства для мяне – рэч сур’ёзная. Гэта значыць, калі ты чалавека лічыш сваім сябрам, то ён можа разлічваць на тваю падтрымку ў любой справе. Адказна стаўлюся да абяцанняў і калі не магу іх стрымаць, то ніколі не стану абнадзейваць.

– Цікава, як ты лічыш, а ці можна, як у фізіцы, пралічыць чалавечыя пачуцці?

– Вось тут навука бездапаможная. Кожны чалавек – гэта сусвет. Зараз навучыліся прадбачваць катаклізмы, змяненне клімату, пралічваць шанцы ў спорце, а вось душу – не. Я нават не веру ў гараскопы і ўплыў на чалавека размеркаваннем зорак на небе. Чалавек, бадай, адна істота на зямлі, якую ніхто ніколі не вывучыць да канца. І ў гэтым ёсць вялікі плюс, інакш было б сумна жыць.

– Як рэаліст, ты, пэўна, яскрава бачыш сваю будучыню?

–  Буду паступаць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт альбо ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Фізіку бяру з сабой (усміхаецца). Дзякую падтрымцы бацькоў і парадам старэйшага брата Аляксандра, якія зараз вучыцца ў Гомелі. Галоўнае, здаць добра іспыты, а там буду глядзець…

Ганна МЕЛЬНІК

Фота

Аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажуць, што таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Уладзіслаў Петравец – вучань 11 класа сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика